https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пажаданне беларусаў Варшавы: На Дзеда Мароза спадзявайся, але й сам старайся!


Беларуская ялінка адбылася ў Варшаве. Дзеткі-беларусы самага рознага ўзросту сустрэліся адзначыць надыход Новага года з Дзедам Марозам, карагодам вакол ёлкі, вершыкамі і песнямі ў магічным коле і іншымі традыцыйнымі забавамі навагодніх святаў.
Арганізавалі ялінку Беларускі дом у Варшаве, фонд Jedna Europa, фонд Open Culture, сайт interpolit.com.

"Ялінка — гэта свята, якое яднае ўсе ўзросты, дорыць нам веру ў цуд і лепшае заўтра, — кажа адзін з арганізатараў свята Зміцер Бародка. — Дзеці ўзрушаныя і ўражаныя, шмат хто з іх упершыню пазнаёміўся з Дзедам Марозам".

"Было б здорава, каб гэтая ялінка стала першай ластаўкай у супольных святах беларусаў у Варшаве, — мяркуе адна з гасцей, мама чатырохгадовага Стаса. — Спадзяюся найбліжэйшым часам пабачыць многіх новых знаёмых у нас з мужам у гасцях, куды я з радасцю запрашаю ахвотных".

Арганізатары ялінкі ў Беларускім доме зычаць усім беларусам еднасці па ўсім свеце, любові да ўласных традыцый і салідарнасці.

"З Новым годам усіх! І давайце памятаць: на Дзеда Мароза спадзявайся, але й сам старайся!" — жадаюць яны.

БелаПАН
1 снежня 2012
 
Дата публикации:01.01.2012
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2663
 
Ключевые слова:
Новый год Белорусы в Польше Варшава
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме