"Зразумейце, вы еўрапейцы. Вы, напрыклад, правадыр. Усе еўрапейскія лідары — правадыры. І калі вы прамахнуліся, вам так і скажуць: вы прамахнуліся. Але ў Сарказі ёсць яйцы...", — запярэчыў Дарэнка. "З якімі яйцамі, хто вам сказаў?" — парыраваў Лукашэнка. Галоўны рэдактар РСН адзначыў, што калі на жонку Сарказі Карлу Бруні "пару слоў сказалі, ён узяў і адбамбіў Лівію".
"Ведаеце, адбамбіць безабароннага чалавека, гэта нават не па-руску, не па-славянску, нічога не ўяўляе. Гэта ж безабаронная краіна. Там СПА ніякага не было. І адбамбіць, маючы аэрадром падскоку на поўдні Італіі. Цераз Міжземнае мора падляцеў, з 10 тысяч кіламетраў, да GPS прывязаныя ўсе цэлі. Танк можна паразіць з сучаснага самалёта, ракетай. Што і рабілі. На гэта розуму шмат не трэба. Хай ён адзін адбамбіў. А калі сабралася кааліцыя, і прытым Вялікабрытанія побач, і Германія паводзіла сябе так-сяк", — лічыць Лукашэнка.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2011