https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расіі параілі зрабіць аднолькавым пенсійны ўзрост мужчын і жанчын


Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця рэкамендуе Расіі зраўнаваць пенсійны ўзрост мужчын і жанчын.
Пра гэта генеральны сакратар АЭСР Анхель Гурыа заявіў падчас візіту ў Маскву. Ён таксама параіў прывязаць пенсійны ўзрост да чаканай працягласці жыцця.

Паводле слоў Гурыа, аднолькавы пенсійны ўзрост у мужчын і жанчын становіцца агульнасусветнай тэндэнцыяй. Генсак АЭСР таксама адзначыў, што ў расійскай пенсійнай сістэме існуе значны дысбаланс, бо выдаткі на пенсіі растуць, а адлічэнні ў пенсійныя фонды — не. У арганізацыі лічаць, што гэта можа прывесці да цяжкасцяў пры пакрыцці дэфіцыту пенсійнага фонду ў будучыні.

Звязда, 13 снежня 2011
 
Дата публикации:13.12.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2182
 
Ключевые слова:
Соцзащита Гендерная политика Пенсионное обеспечение Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме