https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ў Ерэване 3 снежня пройдзе фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2011"


3 снежня ў Ерэване пройдзе фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2011". Прамая трансляцыя конкурсу адбудзецца 3 снежня ў 21.30 на тэлеканале "Беларусь 1" і спадарожнікавым канале "Беларусь-ТВ".
Беларусь прадставіць 13-гадовая Лідзія Заблоцкая з Магілёва з кампазіцыяй "Анёлы дабра". У ёй — просьба да анёлаў, каб яны абаранялі кожнага чалавека, Беларусь і ўвесь свет. Прадстаўніца Беларусі выступіць дзясятай. На сцэну разам з салісткай выйдуць двое юных скрыпачоў — Філіп Салата і Насця Маляваная. Каментаваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Кур`ян. Балы, якія будуць прысуджаны канкурсантам ад Беларусі, аб`явіць вучаніца 8-га класа мінскай лінгвістычнай гімназіі-каледжа № 24 Ганна Кавалёва.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, з 27 лістапада беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў Арменіі, яна прывезла з сабой промапрадукцыю для конкурсу. Артысты паспяхова рэпеціруюць і ўжо гатовыя да выступлення.

Усяго сёлета ў дзіцячым "Еўрабачанні" возьмуць удзел юныя выканаўцы з 13 краін. Шоу пройдзе ў спартыўна-канцэртным комплексе імя Карэна Дземірчана "Амалір". Вядучыя — Гаар Гаспаран і Авет Барсегян. Адкрые конкурс выступленне Расіі. Затым выступяць выканаўцы з Латвіі і Малдовы. Прадстаўнік Арменіі праспявае чацвёртым, пад нумарам пяць выступіць Балгарыя, шэсць — Літва, сем —-Украіна, восем — Македонія, дзевяць — Нідэрланды, дзесяць — Беларусь, адзінаццаць — Швецыя, дванаццаць — Грузія. Завершыць выступленні ўдзельнікаў Бельгія.

Прадстаўніца Беларусі была адабраная па выніках галасавання журы і гледачоў пры правядзенні рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для "Еўрабачання", які арганізоўвала Белтэлерадыёкампанія.

Як паведамляецца на яе сайце, Лідзія Заблоцкая ўпершыню выйшла на сцэну ва ўзросце 4 гадоў і з таго часу паспяхова ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах. У 2010 годзе яна паспрабавала свае сілы ў нацыянальным адборачным туры "Песня для "Еўрабачання" і заняла чацвёртае месца, а праз год паднялася на першую ступеньку.

Лідзія паспяхова сумяшчае вучобу ў 8-м класе гімназіі з ігрой на фартэпіяна і заняткамі вакалам у студыі "Натхненне". Творчыя памкненні дзяўчынкі падтрымлівае яе сям`я, у Лідзіі ёсць малодшыя брат і сястра — двайняты.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2011
 
Дата публикации:03.12.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3705
 
Ключевые слова:
Ереван Евровидение-2011
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме