https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Слова Папы


Заклік Бэнэдыкта XVI адносна смяротнага пакарання.
30 лістапада 2011 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI прамовіў на тэму смяротнага пакарання. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце праходзіць акцыя супраць найвышэйшай меры пакарання.

Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў форуму, арганізаванага Супольнасцю св. Ідзія, што праходзіць пад дэвізамі «Для свету без смяротнага пакарання» і «Няма справядлівасці без жыцця».

«Выказваю надзею, што вашае пасяджэнне стане заахвочваннем да прыняцця палітычных і заканадаўчых ініцыятываў… на карысць адмены смяротнага пакарання і далейшага развіцця на шляху дастасавання дысцыплінарнага закону як да чалавечай годнасці вязняў, так і да плённага захавання грамадскага парадку», — адзначыў Святы Айцец.

catholic.by
30 лістапада 2011
 
Дата публикации:30.11.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2301
 
Ключевые слова:
Христианство Смертная казнь Культура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме