https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Менск паміж Мазамбікам і Камэрунам


Беларуская сталіца ў найноўшым рэйтынгу ўзроўню жыцьця ў гарадах сьвету апынулася паміж сталіцамі Мазамбіку і Камэруну. Найлепшым горадам для жыцьця ў рэйтынгу агенцтва Mercer прызнаная Вена, найгоршым – Багдад.
Эўрапейскія гарады лідзіруюць у першай дзясятцы местаў з найлепшымі стандартамі жыцьця. Вена апынулася першай. Нямецкія гарады Мюнхен, Дзюсэльдорф і Франкфурт – адпаведна на чацьвёртым, пятым і сёмым месцах. Высокія пазыцыі маюць сталіцы шэрагу заходніх дзяржаў: сталіцы Швэйцарыі і Даніі – Бэрн і Капэнгаген – падзялілі 9 месца, канадзкая Атава – на 14-м, нямецкі Бэрлін – на 17-м, аўстралійскі Мэльбурн – на 18-м. Стакгольм замыкае дваццатку, Парыж мае 30-ы радок. Іншыя сталіцы рэгіёну разьмясьціліся наступным чынам: Прага (69), Будапэшт (73), Вільня (79), Варшава (84), Талін (89), Рыга (91), Кіеў (161), Масква (163), Алма-Ата (172). Менск заняў 182-е месца, разьмясьціўшыся паміж сталіцамі Мазамбіку (Мапуту) і Камэруну (Яндэ).

Усяго ў рэйтынг агенцтва Mercer уключаны 221 горад. На апошнім месцы апынуўся Багдад. Фактары, паводле якіх праводзіцца ацэнка ўзроўню жыцьця, ахопліваюць 10 катэгорый. Найважнейшымі катэгорыямі зьяўляюцца палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае асяродзьдзе (палітычная стабільнасьць, узровень злачыннасьці і правапарадку, правілы абмену валюты, банкаўскія паслугі, узровень цэнзуры і асабістых свабодаў). Улічваюцца таксама даступнасьць мэдычных паслуг, адукацыі (у тым ліку міжнародных школ), чысьціня паветра і стан навакольнага асяродзьдзя, узровень камунальных службаў, грамадзкага транспарту, даступнасьць шырокага спэктру тавараў народнага спажываньня, разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва і наяўнасьць базаў адпачынку (рэстараны, тэатры, кіно, стадыёны).

Mercer, міжнароднае агенцтва, якое бярэ пачатак у перадваенным ЗША (1937), праводзіць свае маніторынгі, каб дапамагчы ўрадам і міжнацыянальным кампаніям, якія накіроўваюць сваіх супрацоўнікаў у розныя куткі сьвету, устанавіць для іх справядлівыя зарплаты і прызначыць адпаведныя выгады і кампэнсацыі.

Сёлетні рэйтынг мае дадатковую «лесьвіцу»: гарады ацэненыя ня толькі паводле якасьці і стандартаў жыцьця, але і ўзроўню асабістай бясьпекі. Самым бясьпечным горадам прызнаны Люксэмбург, самым небясьпечным зноў жа апынуўся Багдад. Менск займае 171-е месца – пасьля сталіцы Альбаніі Тыраны і перад бразыльскім Рыа-дэ-Жанэйра.

Мы папрасілі прэсавага сакратара агенцтва Слагіна Паракаціла пракамэнтаваць, чаму беларуская сталіца мае такі рэйтынг. Прэс-сакратар падкрэсьліў комплекснасьць крытэраў, якія бяруцца пад увагу, а таксама тое, што розныя крытэры могуць мець розную вагу. Так, пры тым што Менск мае даволі шырокую структуру забаўляльных устаноў, агульны добры выгляд, Mercer тут адзначае некаторыя праблемы пэрсанальнай бясьпекі. Суразмоўца таксама адзначыў, што агенцтва складае свой рэйтынг перадусім з пункту гледжаньня міжнародных кампаній і замежных працаўнікоў: «Вы можаце запытаць у турыстаў ці іншых людзей, што прыяжджаюць у Менск, што вы думаеце пра горад, і яны адкажуць, што гэта сымпатычны горад, цудоўны ў многіх адносінах. Але мы глядзім на гэта з іншага пункту гледжаньня».

30 лістапада 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:30.11.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3210
 
Ключевые слова:
Уровень жизни Рейтинг Туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме