https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тадэвуш Стружэцкі: "Наспела неабходнасць распрацоўкі Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця чытання"


15 верасня Дзень бібліятэк. Для сучаснага чалавека гэтае свята, магчыма, здаецца надта архаічным. Сапраўды, новыя тэхналогіі адваёўваюць сабе ўсё больш і больш прасторы ў сучасным свеце.
Бібліятэка vs інтэрнэт. Хто каго?

Пытанне існавання традыцыйнай кнігі, як і пытанне існавання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута, сёння вельмі актуальнае. Асабліва, на фоне зніжэння інтарэсу сучасных людзей да чытання. Напярэдадні Дня бібліятэк намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі распавёў некаторыя цікавыя факты пра стан беларускай бібліятэчнай сеткі і яе перспектывы.

— Сучасныя бібліятэкі — гэта шматфункуцыянальныя ўстановы культуры, у якія ў адпаведнасці з запатрабаваннямі часу і запытамі розных сацыяльных слаёў насельніцтва актыўна ўкараняюцца найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі. Бібліятэчная сетка Беларусі сёння ўключае каля 9200 публічных і спецыяльных бібліятэк з агульным аб`ёмам фонду звыш 200 мільёнаў экзэмпляраў. Бібліятэкі фактычна ў поўнай меры задавольваюць усе запатрабаванні. Асноўную сетку публічных бібліятэк складаюць бібліятэкі сістэмы МІністэрства культуры (3018 бібліятэк). На 2,4 тысячы жыхароў прыпадае адна публічная бібліятэка, што практычна адпавядае нарматывам ЮНЕСКА. Амаль кожны другі жыхар Беларусі з`яўляецца карыстальнікам публічнай бібліятэкі.

Дзякуючы рэалізацыі, напрыклад, дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады на пачатак 2011 года мадэрнізавана (а практычна створана наноў), 1470 бібліятэк у аграгарадках. Гэта сучасныя бібліятэкі, з поўным камплектам абсталявання, з падключэннем да інтэрнэту і г.д. Яны практычна не адрозніваюцца ад звычайных гарадскіх бібліятэк. Укараненне новых інфармацыйных тэхналогій паступова пераўтварае бібліятэкі ў найважнейшыя інфармацыйныя цэнтры грамадства. Зараз камп`ютарызавана звыш 43% публічных бібліятэк рэспублікі. У тым ліку больш за чвэрць вясковых бібліятэк. Каля 35% публічных бібліятэк, у тым ліку кожная пятая вясковая, сёння маюць выхад у інтэрнэт. Безумоўна, што без поўнай аўтаматызацыі зараз немагчыма разглядаць працэс бібліятэчнага абслугоўвання, і ў перспектыве для дасягнення гэтага павінны быць створаны адпаведныя дзяржаўны праграмы.

Інфармацыйнае бібліятэчнае абслугоўванне актыўна развіваецца ў электронным асяроддзі. Бібліятэкі рэспублікі фарміруюць электронныя каталогі і базы звестак па розных кірунках. Інавацыйным з`яўляецца бібліятэчнае абслугоўванне на базе віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што пашырае геаграфічныя межы доступу карыстальнікаў. Зараз віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі даступна ў 49 установах рэспублікі. Неўзабаве плануецца стварэнне і Нацыянальнай электроннай бібліятэкі.

Безумоўна, асноўным складнікам дзейнасці любой бібліятэкі па-ранейшаму з`яўляюцца кніжныя фонды. І калі да 2007 года існавала праблема іх скарачэння, то сёння мы назіраем іх штогадовы, хоць і невялікі, прырост. Колькасць новых паступленняў павялічылася за пяцігодку на 16%. Павялічваецца аб`ём сацыяльна-значнай літаратуры, якая набываецца ў бібліятэкі, прычым 95% яе складае прадукцыя беларускіх выдавецтваў.

Тым не менш, у бібліятэчнай справе назіраецца і шэраг праблем, якія назапашваліся гадамі і патрабуюць паступовага вырашэння. Аб`ёмы новых паступленняў у фонды бібліятэк рэспублікі сёння пакуль яшчэ не адпавядаюць міжнародным стандартам, згодна з якімі фонд бібліятэкі павінен цалкам абнаўляцца за 10 гадоў. Застаецца праблема размяшчэння бібліятэк у аварыйных будынках, у будынках, якія патрабуюць капітальнага рамонту. На жаль, у многіх вясковых бібліятэках сёння адсутнічае і тэлефонная сувязь. Безумоўна, гэта нонсэнс, але такія рэаліі...

Эфектыўнасць дзейнасці бібліятэк у многім залежыць ад прафесійнага ўзроўню кадраў. Усяго ў краіне працуе 17 тысяч спецыялістаў-бібліятэкараў. Больш за 72% з іх маюць вышэйшую адукацыю. Але неабходнасць у кваліфікаваных спецыялістах значна перавышае колькасць студэнтаў-выпускнікоў. Да таго ж сучасныя бібліятэкары павінны быць на "ты" з найноўшымі тэхналогіямі, а не толькі быць начытанымі адукаванымі людзьмі. Застаецца праблема і невысокай зарплаты супрацоўнікаў бібліятэк, якая сёння ніжэй за сярэднюю зарплату па краіне. І гэта непазбежна вядзе да адтоку кадраў з галіны і адсутнасці дастатковага прытоку маладых спецыялістаў.

Ёсць яшчэ адна праблема — праблема зніжэння цікавасці да чытання. Яна, напэўна, актуальная для большасці краін свету. У некаторых краінах яе пачалі вырашаць значна раней і прадпрымаць канкрэтныя меры. Даследаванні, якія былі праведзены Нацыянальнай бібліятэкай, Беларускім універсітэтам культуры і іншымі арганізацыямі, паказалі, што толькі 40% дзяцей рэгулярна чытаюць. Яшчэ меншы працэнт падлеткаў, і яшчэ меншы — дарослых. Гэта, безумоўна, праблема бібліятэк. Але гэта праблема і ўсяго грамадства. Людзі, якія мала чытаюць, не фарміруюць той інтэлектуальны патэнцыял, які могуць мець. Заснавальнікі нямецкага фонду "Чытанне" адзначаюць, што чытанне ў свеце інфармацыйных тэхналогій з`яўляецца асноватворным інструментам культуры. Безумоўна, чытанне кнігі не толькі ў электронным варыянце. Наспела неабходнасць распрацоўкі Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця чытання, якая будзе стымуляваць цікавасць да чытання ўсіх узроставых катэгорый насельніцтва пачынаючы ад дзіцячага садка.

Вольга Чайкоўская
Звязда, 15 верасня 2011
 
Дата публикации:15.09.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4011
 
Ключевые слова:
Международные праздники День библиотек Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме