Прадстаўнікі арганізацыі купілі каля 100 літровых кружак піва ў 12 намётах на тэрыторыі, дзе праводзіцца фэст. У большасці выпадкаў замест абяцанага літра ў кружку налівалі каля 900 мілілітраў. У адным намёце барацьбітам з недалівам прадалі ўсяго 730 мілілітраў напою. Варта адзначыць, што кошт літра піва на фэсце ў сярэднім складае каля дзевяці еўра. Такім чынам, па разліках барацьбітоў з недалівам, кожнага наведвальніка мерапрыемства ашукваюць амаль на еўра за кружку.
Звязда, 24 верасня 2011