https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Латвіі ўстаноўлены новы парадак афармлення права на жыхарства


Новы парадак афармлення права на жыхарства ў Латвіі набыў моц 6 жніўня.
Як паведамілі ва ўпраўленні па справах грамадзянства і іміграцыі МУС Латвіі, пашыраецца кола асоб, якія могуць падаваць дакументы на атрыманне права пражывання ў гэтай краіне. Падаць дакументы можна як у латвійскім пасольстве сваёй дзяржавы, так і ва ўпраўленні па справах грамадзянства і іміграцыі непасрэдна ў Рызе.

Новаўвядзенне, у прыватнасці, распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць "сінюю карту" ЕС у Латвіі, а таксама на замежных інвестараў, якія могуць аформіць права пражывання ў Латвіі трыма шляхамі: купіць у краіне нерухомасць, зрабіць буйны грашовы ўклад у субардынаваны капітал якога-небудзь латвійскага банка ці адкрыць свой бізнес.

Новы парадак дазваляе замежным інвестарам карыстацца паслугамі давераных асоб, каб падаць дакументы на атрыманне ці прадаўжэнне права на жыхарства, пры ўмове, што заяўнік знаходзіцца на тэрыторыі афармлення дакументаў. Аднак атрымліваць дакументы інвестары павінны асабіста.

У ліпені 2012 года чакаецца змена крытэрыяў пры атрыманні права пражывання службовымі асобамі прыватных кампаній, камерсантамі і зарэгістраванымі прадстаўнікамі філіялаў замежных кампаній. У прыватнасці, будзе адменена патрабаванне аб працаўладкаванні ў кампаніі мінімальнай колькасці супрацоўнікаў — пяці, а таксама павялічыцца планка падатку, які кампанія павінна плаціць штогод, з 10 да 15 тысяч латаў (больш за 20 і 30 тысяч долараў адпаведна).

У прэс-службе латвійскага банка Rietumu падкрэслілі, што новаўвядзенне будзе карысным для замежных грамадзян, якія набываюць у Латвіі нерухомасць і на гэтай падставе афармляюць права на жыхарства.

Анастасія Янушэўская, Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2011 
 
Дата публикации:09.08.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3458
 
Ключевые слова:
Жильё в Латвии Право на жительство Латвия Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме