https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канадскія псіхолагі: выбар інтэрнэт-браўзера залежыць ад узроўню інтэлекту


Канадская кампанія Арtіquаnt, якая спецыялізуецца на псіхалагічных кансультацыях у сферы бізнэсу, змясціла на сваім сайце тэст на разумовы каэфіцыент ІQ і затым размеркавала атрыманыя вынікі па браўзерах, якім карысталіся людзі пры адказах на пытанні.
Усяго свой узровень інтэлекту з дапамогай канадскіх псіхолагаў праверыла больш за 100 тыс. чалавек.

Гэтае даследаванне, як лічаць у кампаніі, паказала ўзаемасувязь паміж пазнавальнымі здольнасцямі людзей і іх выбарам вэб-браўзера. Паводле яго вынікаў, людзі, якія апынуліся ў ніжняй частцы шкалы, як правіла, супраціўляюцца змене ці мадэрнізацыі свайго браўзера.

Максімальны ІQ прадэманстравалі карыстальнікі браўзера Ореrа, у якіх гэты паказчык набліжаўся да 130, паведамляе Busіnеssіnsіdеr. Злёгку адсталі ад іх карыстальнікі Саmіnо.

Следам з ІQ каля 110 ідуць карыстальнікі Sаfаrі, Сhrоmе і Fіrеfох, а сярэдні каэфіцыент інтэлекту прыхільнікаў Іntеrnеt Ехрlоrеr, як высвятлілася, не дацягвае да 100, прычым у карыстальнікаў ІЕ 7 і ІЕ 6 ён ніжэйшы за 90.

Пяць гадоў таму узровень ІQ сярод карыстальнікаў розных браўзераў быў прыкладна аднолькавым, адзначаюць даследчыкі.

Звязда
3 жніўня 2011
 
Дата публикации:03.08.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:3063
 
Ключевые слова:
Интеллект Интернет Браузеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме