https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадстаўніца Беларусі Полі Канабіс прайшла ў гранд-фінал конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021


Miss Elite World 2021 — гэта міжнародны конкурс прыгажосці, гранд-фінал яго праходзіць цяпер у Каіры. Беларусь на конкурсе прадстаўляе прафесійная мадэль Полі Канабіс.
Прадстаўніца Беларусі Полі Канабіс ўдзельнічае ў гранд-фінале конкурсу прыгажосці Miss Elite World 2021.

Удзел беларускі быў пад пагрозай. З-за праблем з візай дзяўчына пару дзён не магла трапіць у Каір

— Часам сусвет пасылае нам пытанні ў выглядзе перашкод: ці сапраўды ты ідзе да таго, чаго хочаш, наколькі гэта для цябе важна?, — пракаментавала Полі. — Я рада, што атрымліваю гэтыя пытанні і спраўляюся з імі, таму што ведаю адказ.

У Miss Elite World прымаюць удзел больш за 30 краін. Акрамя тытула «Міс Эліта», будуць абраныя «Міс Кангеніяльнасць», «Лепшая мадэль», «Міс Папулярнасць», «Лепшы нацыянальны касцюм» і «Міс Фотагенічнасць».

Конкурс завершыцца 30 траўня.
___________________________________________

Полі Канабіс нарадзілася і вырасла ў Мінску, з дзяцінства здымалася ў кіно і займалася мадэлінгам. Менавіта яна стала першай прадстаўніцай Беларусі на гэтым конкурсе, пры гэтым дзяўчына ўжо была фіналісткай 18 розных конкурсаў прыгажосці. Полі Канабіс працавала мадэллю ў Мілане і Бангкоку, прымала ўдзел у Colombo Fashion Week і двойчы з`яўлялася на вокладцы часопіса L`Officiel. У 2021 стала ўладальніцай тытула Miss Grand Belarus і прадстаўляла краіну ў сусветным фінале Miss Grand.

Звязда, 23 траўня 2021
 
Дата публикации:23.05.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Модельный бизнес Конкурс красоты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме