Кансультацыйная сустрэча экспертаў і трэнінг ЮНЕСКА праводзяцца ў Мінску па ініцыятыве Сакратарыята ЮНЕСКА і Бюро гэтай міжнароднай арганізацыі ў Маскве па Арменіі, Азербайджану, Малдове, Беларусі і Расіі. Канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры і Акадэміі навук Беларусі.
— Размова ідзе пра развіццё і ўдасканаленне форм і спосабаў рэалізацыі Міжнароднай канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года ў краінах кластэра Бюро ЮНЕСКА ў Маскве. У тым ліку і ў Беларусі, — расказала праграмны спецыяліст па культуры Бюро ЮНЕСКА ў Маскве Любава Морава. — Беларусь — адна з першых краін, якія ратыфікавалі гэты дакумент. Але і да яго ратыфікацыі ў рэспубліцы вялася вялікая работа па захаванні розных форм нематэрыяльнай культурнай спадчыны — традыцый, песень, танцаў.
Удзельнікі сустрэчы ўпэўнены, што нематэрыяльная спадчына кожнай краіны з’яўляецца вялікім і каштоўным багаццем, якое можа служыць не толькі для духоўнага ўзбагачэння нацыі, але і развіцця турызму ў рэгіёнах.
Народная Газета
21 траўня 2011