https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зберагчы нябачнае


Эксперты з розных краін абмяркоўваюць у беларускай сталіцы праблемы захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Кансультацыйная сустрэча экспертаў і трэнінг ЮНЕСКА праводзяцца ў Мінску па ініцыятыве Сакратарыята ЮНЕСКА і Бюро гэтай міжнароднай арганізацыі ў Маскве па Арменіі, Азербайджану, Малдове, Беларусі і Расіі. Канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры і Акадэміі навук Беларусі.

— Размова ідзе пра развіццё і ўдасканаленне форм і спосабаў  рэалізацыі Міжнароднай канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года ў краінах кластэра Бюро ЮНЕСКА ў Маскве. У тым ліку і ў Беларусі, — расказала праграмны спецыяліст па культуры Бюро ЮНЕСКА ў Маскве Любава Морава. —  Беларусь — адна з першых краін, якія ратыфікавалі гэты дакумент. Але і да яго  ратыфікацыі ў рэспубліцы вялася вялікая работа па захаванні розных форм нематэрыяльнай культурнай спадчыны — традыцый, песень, танцаў.
Удзельнікі сустрэчы ўпэўнены, што нематэрыяльная спадчына кожнай краіны з’яўляецца вялікім і каштоўным багаццем, якое можа служыць не толькі для духоўнага ўзбагачэння нацыі, але і развіцця турызму ў  рэгіёнах.

Народная Газета
21 траўня 2011
 
Дата публикации:21.05.2011
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2500
 
Ключевые слова:
ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме