https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты: свет чакае "другі Чарнобыль"


Эксперты напярэдадні заявілі, што ў японскіх улад ёсць усяго 48 гадзін, каб прыняць экстраныя меры і выратаваць свет ад катастрофы, наступствы якой могуць быць цяжэйшымі, чым пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Адначасова супрацоўнікі сферы ядзернай бяспекі Францыі выступілі з песімістычнымі прагнозамі адносна таго, наколькі паспяховай можа быць праца па прадухіленні новых выкідаў радыяцыі на АЭС "Фукусіма-1". Амерыканскія ядзершчыкі таксама даюць горшы прагноз сітуацыі, чым іх японскія калегі. Усё часцей гучаць абвінавачванні ў адрас японскіх улад, што сітуацыя становіцца "некантралюемай", паведамляе брытанская газета Thе Dаіlу Tеlеgrарh.

Тым часам японцы працягваюць адчайную барацьбу за ўрэгуляванне сітуацыі з аварыйнымі рэактарамі. У працах па астуджэнні перагрэтага трэцяга рэактара ў чацвер бралі ўдзел два адмысловыя вайсковыя аўтамабілі. Абсталяваныя магутнымі брандспойтамі спецмашыны залілі вадой энергаблок. Незадоўга да гэтага японскія СМІ паведамілі пра тое, што высокая радыяцыя не дазваляе выкарыстоўваць вадамёты для астуджэння трэцяга энергаблока. Паводле самых апошніх звестак з АЭС, пасля аднаўлення залівання рэактара атамнай станцыі з вадзяной гарматы раптам вырас узровень радыяцыі. Некалькі вадамётаў спрабавалі астудзіць трэці энергаблок, каб прадухіліць аплаўленне паліўных стрыжняў. Паводле "маланкі" агенцтва Kуоdо, фатаграфіі са спадарожніка цяпер дэманструюць дым, які выбіваецца і з рэактара №2.

Шлейф радыяцыі з аварыйнай АЭС учора рухаўся праз Ціхі акіян і можа закрануць Алявуцкія астравы, а да вечара пятніцы накрые паўднёвую Каліфорнію і паўднёвы захад ЗША, уключаючы штаты Невада, Юта і Арызона.

Звязда
18 сакавіка 2011
 
Дата публикации:18.03.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3273
 
Ключевые слова:
Авария на АЭС Японские АЭС Ядерная энергетика Катастрофа Землетрясение в Японии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме