https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь уводзіць забарону на імпарт прадукцыі і кармоў з Германіі


Беларусь увяла забарону на ўвоз прадукцыі і кармоў з Германіі. На ўвядзенне падобнай прэвентыўнай меры беларускія ўлады пайшлі, каб пазбегнуць магчымага паступлення ў краіну прадукцыі, заражанай дыяксінам.
У цяперашні час беларускія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы выкарыстоўваюць у асноўным кормы айчыннай вытворчасці, якія праходзяць пільны кантроль.

Аналагічныя меры распачалі таксама ўлады Паўднёвай Карэі і Славакіі, дзе таксама ўвялі часовую забарону на імпарт свініны і яек з Германіі.

Паводле інфармацыі камісіі Бундэстагу, на птушкагадоўчыя гаспадаркі і свінафермы Германіі трапіла каля трох тысяч тон корму, заражанага таксічным рэчывам - дыяксінам. Яго канцэнтрацыя ў некаторых партыях перавышала дапушчальныя нормы ў 77 разоў, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Па папярэдніх дадзеных нямецкай пракуратуры, кормы былі заражаныя тэхнічнымі тлушчамі на адной з фірмаў па вытворчасці кармавых дабавак. Фірма набыла танны прадукт на нідэрландскім прадпрыемстве па перапрацоўцы адкідаў біялагічнага паліва і выпрацавала з яго тры тысячы тон "харчовага" тлушчу. У міністэрстве сельскай гаспадаркі Германіі мяркуюць, што гэта было зроблена з мэтай знізіць вытворчыя выдаткі і павысіць даходы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, праз знойдзены дыяксін у яйках, кураціне і свініне ў пачатку студзеня ў Германіі больш за 4,7 тыс. фермаў зачыніліся. Паводле інфармацыі міністэрства сельскай гаспадаркі Германіі, больш за 100 тыс. яек патэнцыйна заражаных дыяксінам, было экспартавана ў Галандыю. Акрамя таго, вядома, што прадукты, вырабленыя з яек нямецкіх фермаў, выяўленыя ў Вялікабрытаніі.

Тэлеграф
11 студзеня 2011       
 
Дата публикации:11.01.2011
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:3932
 
Ключевые слова:
Диоксин Продукты из Германии Диоксиновый скандал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме