Такое ж званне раней атрымалі мастак Казімір Малевіч, касманаўт Юрый Гагарын, рок-музыкант Сяргей Курохін, паэт Дзмітрый Прыгаў і музычны крытык Арцемій Троіцкі. Разам з граматай аб прысваенні ганаровага звання Кустурыцы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі драўляны нагрудны знак і войлачную шапку. Славуты музыка і рэжысёр прызнаўся, што ў Іжэўску адчувае сябе намнога больш камфортна, чым у Нью-Ёрку, дзе ён 2 гады выкладаў у Калумбійскім універсітэце.
Звязда
27 кастрычніка 2010