https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Івонка Сурвіла віншуе з 90-мі ўгодкамі Слуцкага паўстаньня


90 гадоў таму, 26-27 лістапада 1920 году пачалося антысавецкае Слуцкае паўстанне (доўжылася да 28 сьнежня 1920 году). 27 лістапада штогод ушаноўваецца беларускім незалежным грамадзтвам, як Дзень герояў у памяць слуцкіх паўстанцаў.
Зь віншаваньнем з Днём герояў да беларусаў сьвету зьвярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла:

“Дарагія суродзічы,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з 90-мі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну, з нашым слаўным Днём Герояў.

Случчакі, як ніхто ў нашай гісторыі, заслугоўваюць героямі звацца. Мелі яны адвагу і мужнасьць змагацца за ідэал, за волю для сваёй зямлі. Слуцкі Збройны Чын застаўся назаўсёды ў нашай памяці не таму, што ён быў збройным – зброі случчакі мелі вельмі мала, -- а таму, што дзесяць тысяч беларусаў вырашылі бараніць да апошняга сваю дзяржаву. Былі гатовыя аддаць жыцьцё, каб жыла беларуская Беларусь.

Шмат мы перажылі за гэтыя 90 год. Маем сваю дзяржаву, але кволая яна яшчэ, а агрэсіўны ўсходні сусед ня можа дачакацца зручных абставінаў, каб ізноў яе захапіць. Дарагія суродзічы, памятайма прыклад нашых слаўных продкаў. Разам з Радай БНР і з усімі змагарамі за волю і Незалежнасьць, будзьма гатовыя бараніць наш край. Я веру, што абаронім мы яго ў пачатку гэтага, ХХІ стагодзьдзя, ня зброяй, а нашай рашучасьцю і нашай салідарнасьцю. Да нашага моцнага пачуцьця справядлівасьці, да нашай нецярпімасьці да крыўдаў і зьнявагаў, хапіла б дадаць крыху любові і талерантнасьці адных да другіх ды забыцца пра свае ўласныя інтарэсы ды амбіцыі, каб перамагчы ўсе перашкоды на нашым шляху да зьдзяйсьненьня ідэалаў нашых слаўных случчакоў.

Дык дапамажы нам Божа!

Жыве Беларусь!”

26 лістапада 2010
Радыё Свабода

 
Дата публикации:27.11.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4991
 
Ключевые слова:
День героев Слуцкое восстание Сурвила История Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме