https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэны і алкагалізацыя для расіян больш актуальныя, чым дэмакратыя і тэрарызм


Пра гэта сведчыць праведзенае ў кастрычніку Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі апытанне. У рэйтынгу праблем па-ранейшаму лідзіруюць інфляцыя (56 працэнтаў) і алкагалізм (53 працэнты). Да найбольш важных пытанняў, якія стаяць перад Расіяй, рэспандэнты аднеслі і беспрацоўе (46 працэнтаў), карупцыю і бюракратызм (44 працэнты), а таксама ўзровень жыцця насельніцтва (42 працэнты).
Крыху меншую трывогу выклікае ў расіян сітуацыя ў жыллёва-камунальнай сферы (34 працэнты), сітуацыя з пенсійным забеспячэннем (33 працэнты), злачыннасцю (31 працэнт) і аховай здароўя (30 працэнтаў).  Далей рэспандэнтамі згадваліся такія праблемы як становішча моладзі, тэрарызм (па 26 працэнтаў), стан маралі (23 працэнты), сітуацыя ў сферы адукацыі (19 працэнтаў), уплыў алігархаў на жыццё (19 працэнтаў), экалагічная, дэмаграфічная сітуацыя (па 16 працэнтаў), эканамічны крызіс (15 працэнтаў), затрымкі выплат заработнай платы (13 працэнтаў) і сітуацыя ў арміі (11 працэнтаў).

А найменшую заклапочанасць у расіян выклікаюць такія праблемы як дэмакратыя і правы чалавека, нацыянальная бяспека (па 8 працэнтаў), міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны, адносіны з краінамі СНД, становішча Расіі ў свеце (па 7 працэнтаў), экстрэмізм і фашызм (5 працэнтаў). для нашых суседзяў узрасло значэнне такіх праблем як карупцыя (рост з 41 да 44 працэнтаў), пенсійнае забеспячэнне (з 26 да 33 працэнтаў) і ахова здароўя (з 27 да 30 працэнтаў).

Надзея Нікалаева
17 лістапада 2010
Звязда
 
Дата публикации:17.11.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4323
 
Ключевые слова:
Статистика Соцопрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме