https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На выбарах у Кіргізстане наперадзе бакіеўцы


У нядзелю ў Кіргізстане адбыліся парлямэнцкія выбары. У парлямэнт прайшлі 5 партыяў з 29-ці, тры зь якіх – апазыцыйныя цяперашнім уладам, адносную большасьць атрымала партыя, блізкая да былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Паводле вынікаў чэрвеньскага рэфэрэндуму Кіргізстан стаў парлямэнцкай рэспублікай.
Партыя “Ата-Джурт” (Бацькаўшчына) набрала 8.6% галасоў. Яна мае найбольш моцныя пазыцыі на поўдні краіны і лічыцца блізкай да былога прэзыдэнта Бакіева, адхіленага ад улады ў красавіку.

8% атрымала сацыял-дэмакратычная партыя на чале з былым прэм’ерам Алмазьбекам Атамбаевым. На трэцім месцы (7.1%) - партыя “Ар-Намыс” (Годнасьць) былога прэм’ер-міністра Фелікса Кулава, якая выступае за больш шчыльныя стасункі з Расеяй. Чацьвёртае месца заняла партыя “Рэспубліка”, а замыкае сьпіс пераможцаў партыя “Ата-Мекен” (Айчына) на чале зь яшчэ адным былым віцэ-прэм`ерам Амурбекам Тэкебаевым.

У панядзелак прэзыдэнт Роза Атунбаева заявіла:

“Перамога дастанецца тым, хто атрымаў свае галасы. Быць пераможаным – гэта таксама вялікае мастацтва”.


Паводле назіральнікаў, выбары прайшлі спакойна, не назіралася ніякіх забурэньняў нават на поўдні, дзе ў чэрвені адбыліся крывавыя сутычкі на этнічнай глебе, падчас якіх загінулі сотні людзей.

За выбарамі назіралі 240 назіральнікаў ад АБСЭ, а таксама місія назіральнікаў СНГ. Абедзьве місіі ацанілі хаду галасаваньня станоўча.

Невялікую праблему на выбарах ствараў забаўны чыньнік – выбарчы бюлетэнь са сьпісам 29 партый меў даўжыню 72 сантымэтры. Бюлетэні хутка запаўнялі выбарчую скрыню.

Паводле Розы Атунбаевай:

“Такіх выбараў мы з вамі ня ведалі за апошнія два дзесяцігодзьдзі. Людзі маглі бязь ціску, без дыктату, без усялякіх махінацый галасаваць за тыя партыі , якія яны лічаць самымі моцнымі і справядлівымі”.

Расейскія СМІ вялі даволі актыўную інфармацыйную кампанію напярэдадні кіргіскіх выбараў: расьпісваючы перавагі адных кандыдатаў, такіх як Фелікс Кулаў, і дыскрэдытуючы іншых. Напрыклад, незадоўга да выбараў тэлеканал НТВ паказаў кампрамат сэксуальнага характару супраць Амурбека Тэкебаева.

У дзень галасаваньня Текебаеў заявіў:

“Некаторыя замежныя дзяржавы ўплываць на палітычныя партыі, адкрыта і публічна даюць ім палітычныя замовы. У іх СМІ працягваецца прапаганда нават у дзень, калі агітацыя забароненая”.

Пасьлявыбарную сытуацыю мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара кіргіскай службы нашага радыё Венеру Джуматаеву.

Дракахруст: Ці можна сказаць, што на выбарах у Кіргізстане перамагла апазыцыя? Ці магчымы варыянт, што партыя “Ата-Джурт”, якая набрала адносную большасьць галасоў, прапануе на пасаду прэм’ера Курманбэка Бакіева?

Джуматаева: Тэарэтычна можна сказаць, што так – перамагла апазыцыя, бо партыя "Ата Джурт", якая заняла першае месца, складаецца з палітыкаў рознага кшталту, але што іх аб`ядноўвае – гэта апазыцыя да цяперашняга часовага ўраду, асабліва да прэзыдэнта Розы Атунбаевай. Там ёсьць і нацыяналісты, там ёсьць паўднёвая эліта, там ёсьць чыноўнікі, якія зарабілі сваё багацьце ў часы Акаева і Бакіева і хочуць любымі шляхамі захаваць гэтае багацьце. Яны ня могуць вылучыць Курманбека Бакіева ў прэм’еры, бо яго няма ў выбарчым сьпісе партыі.

"Ата Джурт" ня можа стварыць урад самастойна, ім патрэбная падтрымка як мінімум дзьвюх іншых партый. У парлямэнт прайшлі дзьве прадэмакратычныя партыі, яны складаюцца зь людзей, якія падтрымліваюць цяперашні ўрад. Калі яны атрымаюць падтрымку яшчэ адной партыі, большасьць будзе на іх баку.

Калі падтрымку яшчэ дзьвюх партый даможацца "Ата Джурт" мы будзем назіраць у пэўнай ступені адкат у мінулае.

Дракахруст: Ці можна чакаць кардынальнага перагляду палітыкі Бішкеку ў сувязі з вынікамі парлямэнцкіх выбараў, рэвізіі курсу, які праводзіўся пасьля скіданьня Бакіева ў красавіку сёлета?

Джуматаева: Цяпер усё магчыма. Партыя "Ата Джурт" кажа, што парлямэнцкая сыстэма іх не задавальняе, што яны падтрымліваюць моцную прэзыдэнцкую ўладу. Яны могуць зьмяніць сыстэму і зьвесьці да нуля ўсё, што было заваявана пасьля красавіка.

11 кастрычніка 2010
Юры Дракахруст
Радыё Свабода
 
Дата публикации:12.10.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:5995
 
Ключевые слова:
Выборы в кыргызстане Киргизия Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме