Падчас уласнай тэлевізійнай праграмы “Алё, прэзыдэнт” Чавэс заявіў, што “неабходна паскорыць аграрную рэвалюцыю й пачаць новае наступленьне на латыфундыстаў”. Ён паведаміў, што ў лістападзе колькасць экспрапрыяваных плошчаў “будзе падвоеная”.
Чавэс падкрэсьліў, што ўрад “павінен канчаткова стварыць у краіне новую эканамічную мадэль сацыялізму, перадаць зямлю сялянам, каб яны выраблялі прадукты харчаваньня для людзей, а не ператваралі яго ў тавар”.
Польскае
радыё для замежжа
05 кастрычніка 2010