https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 80-годзьдзя Уладзімера Караткевіча ў Кіеве паставяць помнік.


Помнік Уладзімеру Караткевічу паўстане ў Кіеве на вуліцы Міхайлы Кацюбінскага каля будынку амбасады Рэспублікі Беларусь. Ягоныя аўтары, пераможцы творчага конкурсу на лепшы праект помніка беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня, спадзяюцца, што бронзавы Караткевіч вернецца ў горад свайго студэнцтва сёлета ў дзень народзінаў — 26 лістапада.
Алег Варвашэня сказаў у інтэрвію нашаму радыё, што яны з суаўтарам Канстанцінам Селіханавым ужо завяршылі працу над макетам помніка і адправілі яго на скульптурны камбінат, каб адліць у мэтале. І вось як, паводле словаў спадара Варвашэні, будзе выглядаць двух з паловай мэтровы бронзавы Караткевіч:

«Гэта стаячая фігура. Караткевіч у барэце і паліто, рукі — у кішэні, свабодная такая поза, крыху глядзіць уніз і ўбок».


Месца, вызначанае для помніка, на думку скульптара, вельмі няўдалае. Побач з будынкам амбасады разьмешчаны шпіталь, сьцены якога засланяюць пэрспэктыву. Каб адцяніць гэтае суседзтва, аўтары стварылі ззаду бронзавага Караткевіча вялікую раскрытую кнігу. Сама фігура пісьменьніка будзе на тле адной старонкі, а на тле другой будуць выбітыя ягоныя вершаваныя радкі па-ўкраінску і па-беларуску:

«І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў, —
Плод каханьня бору і хмары, —
Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман».


Прывязку помніка да тэрыторыі робіць архітэктар Аляксандр Корбут. Яму спрыяюць у гэтым кіеўскія калегі.

Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Кіеве, дзе ў 1949-54 гадах ён вучыўся на філялягічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі — гэта дар беларускага афіцыйнага боку ўкраінскаму. Закладку каменя пад пастамэнт зрабілі ў лістападзе мінулага году міністры культуры дзьвюх краінаў. А вось калі адбудзецца адкрыцьцё самога помніка, пакуль дакладна не вядома, кажа галоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Беларусі Людміла Назарава:

«Канкрэтныя тэрміны я вам назваць пакуль не магу. Гэта не залежыць ад міністэрства культуры толькі. Гэта залежыць яшчэ ад больш высокіх структур».

У плянах мерапрыемстваў, прысьвечаных 80-годзьдзю з дня нараджэньня Ўладзімера Караткевіча запісана і ўсталяваньне помніка ў Менску. Пра тое, калі рэалізуюцца гэтыя пляны, спадарыня Назарава сказала:

«Пакуль што гэта ў стадыі намераў, пакуль што гэта водгук на прапанову грамадзкасьці. Нават месца ўсталяваньня толькі абмяркоўваем. Але, паўтараю, гэта толькі ў стадыі намераў. Пакуль ніякіх ні распараджэньняў, ні дакумэнтаў на гэта няма».

Помнікі аднаму з самых любімых і папулярных беларускіх пісьменьнікаў пастаўленыя ў ягоным родным горадзе Оршы і Віцебску. Памятныя шыльды ўсталяваныя ў Менску, Оршы і Рагачове на дамах, дзе ён жыў і тварыў. У Оршы дзейнічае музэй Уладзімера Караткевіча.

28 верасня 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:28.09.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:6149
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме