https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


УСУ страцілі за час контрнаступлення звыш 71 тысячы вайскоўцаў – Пуцін


Паводле слоў прэзідэнта Расіі, складваецца ўражанне, што куратары з Захаду наўмысна штурхаюць Кіеў на максімальнае "адгрызанне" тэрыторый.
Вынікаў так званага контрнаступлення ва Украіны няма, а страты ёсць, і яны вялікія, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін падчас пленарнага пасяджэння Усходняга эканамічнага форуму (УЭФ).
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Кіеў праводзіць так званае контрнаступленне.

"А вынікаў няма, мы зараз не будзем – правал, не правал… Страты ёсць, вялікія. З пачатку контрнаступлення страты асабовага складу – 71 тысяча чалавек", - сказаў Пуцін.

Прэзідэнт удакладніў, што акрамя жывой сілы праціўнік страчвае і бронетэхніку ў вялікай колькасці.

"Страты (ва УСУ) вялікія, 543 танкі ўжо. Па бронемашынах розных класаў – амаль 18 тысяч", - дадаў Пуцін.

Паводле яго слоў, складваецца ўражанне быццам куратары з Захаду штурхаюць Кіеў на тое, каб УСУ па максімуме змаглі "адгрызці тое, што яны змогуць".

А што расіяне?

Пуцін прывёў прыклад расіян, паводле яго слоў, яны ахвотна ідуць служыць на кантракт у Мінабароны.

"За апошнія 6-7 месяцаў добраахвотна падпісваюць, падпісалі ўжо кантракты на службу ва ўзброеных сілах і добраахвотніцкіх падраздзяленнях 270 тысяч чалавек", - удакладніў прэзідэнт.

Мінск, 12 верасня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:12.09.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Украина Специальная военная операция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме