https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусь уцякаюць з Аўганістану


У сьвеце каля 43 мільёнаў уцекачоў. У Беларусі іх 819 чалавек з 47 краінаў сьвету. Ад 1997 году прытулку ў краіне папрасілі каля трох з паловай тысяч чалавек. Большасьць зь іх грамадзяне Аўганістану.
Такія лічбы былі агучаныя падчас прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Міжнароднаму дню ўцекачоў.

Намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту па грамадзянству і міграцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Матус паведаміў, што апроч 819 чалавек, якія маюць статус уцекачоў, адзін іншаземец у Беларусі карыстаецца так званай дадатковай абаронай. Гэта значыць, што ён ня змог прадставіць дакумэнты, неабходныя, каб надаць яму статус уцекача, але рашэньня аб ягонай дэпартацыя няма з-за небясьпекі, якая яму пагражае на радзіме.

У Беларусі для ўцекачоў працуюць чатыры пункты – у Віцебску, Гомелі, Берасьце і ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

Кіраўнік упраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва дзяржаўнага памежнага камітэту Юрый Фёдараў паведаміў, што кожны год зь дзясятак чалавек просяць прытулку ў Беларусі. Сёлета іх было 14. Яны трапілі ў краіну з Аўганістану, Конга, Грузіі, Пакістану і Польшчы.

Грамадзянін, які хоча атрымаць прытулак, павінен скласьці адпаведную заяву памежнікам. Большасьць уцекачоў трапляе на тэрыторыю Беларусі з Расейскай Фэдэрацыі. Беларускіх памежнікаў на мяжы з Расеяй няма.

Юрый Фёдараў паведаміў, што ёсьць узаемадзеяньне з расейскім бокам на ўзроўні адпаведных падразьдзяленьняў. У прыватнасьці, на тэрыторыі Беларусі ёсьць апэратыўная група памежнай службы ФСБ Расеі. А з беларускага боку ёсьць адзін афіцыйны прадстаўнік – у Маскве.

"Увесь час ідзе абмен інфармацыяй. Памежнікаў няма, але сумесная праца ў нас вядзецца".

Сп.Фёдараў казаў, што шмат іншаземцаў спрабуюць нелегальна перасячы беларускую мяжу, але ім ня могуць даць статус уцекачоў:

"Наша заканадаўства не дазваляе незаконна перасякаць мяжу. Калі ў яго няма дакумэнтаў, то ён яе не перасячэ".

Прадстаўніца Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў у Беларусі Шоле Сафаві зьвярнула ўвагу на тое, што большасьць з 819 уцекачоў былыя грамадзяне Аўганістану.

Старшыня суполкі аўганцаў Джоя Хайдар заявіў, што для яго былых суайчыньнікаў у Беларусі створаныя самыя спрыяльныя ўмовы:

"14-ці сем`ям далі кватэры. Для долевага будаўніцтва нам далі доўгатэрміновыя крэдыты пад 1%, згодна з указам прэзыдэнта. Ёсьць сем`і, якія атрымалі па 2 кватэры ў залежнасьці ад колькасьці дзяцей".

Сяргей Матус ня змог адказаць на пытаньне ці зьвяртаўся былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў у Дэпартамэнт з просьбай даць яму палітычны прытулак, спаслаўшыся на канфэдэнцыйнасьць інфармацыі. Сяргей Матус патлумачыў, што паводле заканадаўчых нормаў, такую інфармацыю без пісьмовага дазволу чалавека даваць забаронена і параіў задаць гэтае пытаньне самому спадару Бакіеву.

19.06.2010    Радыё Свабода
 
Дата публикации:19.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:6818
 
Ключевые слова:
беженцы Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме