https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін: У выпадку неабходнасці пераарыентуем газ з Беларусі на Украіну


«Газпром» можа пераарыентаваць пастаўкі газу ў Еўропу з газатранспартнай сістэмы Беларусі на газатранспартную сістэму Украіны ў выпадку неабходнасці, заявіў на пасяджэнні прэзідыума ўрада прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін.
Таксама ён даручыў ураду паскорыць будаўніцтва падземнага сховішча газу ў Калінінградскай вобласці з улікам складанасцяў з разлікамі за газ з Беларуссю.

«Гэты аб’ект павінен быць уведзены ў строй у канцы 2011 — пачатку 2012 года. Паглядзіце, калі ласка, разам з калегамі і па аб’ёмах захоўвання, і па тэрмінах увядзення. Трэба паскорыць увядзенне гэтага аб’екта», — цытуе Пуціна РІА Новости.

Калінінградская вобласць з‑за геаграфічнага становішча і вострага дэфіцыту ўласных энергарэсурсаў знаходзіцца ў энергетычнай залежнасці ад дзяржаў Балтыі і Беларусі, цераз тэрыторыі якіх ажыццяўляецца транзіт з асноўнай тэрыторыі РФ да 30% электраэнергіі, 100% прыроднага газу, нафтапрадуктаў і вугалю.

Нагадаем, 21 чэрвеня «Газпром» увёў рэжым абмежавання пастаўкі расійскага газу ў Беларусь на 15% ад аб’ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці. Расійскі газавы холдынг патрабуе ад Мінска пагасіць запазычанасць у 192 млн. даляраў за пастаўкі газу ў 2010 годзе.

У сваю чаргу, у Мінску заяўляюць, што «Газпром» завінаваціў Беларусі больш чым 200 млн. даляраў за транзіт газу па беларускай тэрыторыі.

Андрэй Кажамякін       БелаПАН      21 чэрвеня 2010

 
Дата публикации:21.06.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:5510
 
Ключевые слова:
таможенный союз газ СНГ мытны саюз газовая война газовый конфликт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме