https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пляменнік Бакіева кіраваў разнёй у Джалал-Абадзе


Этнічныя сутычкі перакінуліся з Оша на другі горад поўдня Кіргізіі — Джалал-Абад.
Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, ад трох да пяці тысяч чалавек там натоўпам вандруюць па горадзе, падпальваючы хаты ўзбекаў і забіваючы на сваім шляху. Са словаў відавочцаў, натоўп арганізаваў адзін з пляменнікаў экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева Санжар. Менавіта ён узброіў юнакоў.

Мясцовых узбекаў былі вінавацілі ў спаленні родавае хаты Бакіевых.

Сам Курманбек Бакіеў знайшоў прытулак у Беларусі. У інтэрв`ю агенцтву «Інтэрфакс» ён станаўко адмовіў сваю датычнасць да беспарадкаў у Ошы, Кара-Су і Джалал-Абадзе.

Са словаў прадстаўнікоў Часовага ўрада, лік ахвяраў на подні Кіргізіі пайшоў на сотні. Міліцыя і армія не праяўляюць волі, каб спыніць разню. 

Наша Ніва    Сяргей Гезгала     13 чэрвеня 2010


 
Дата публикации:13.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4032
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме