Мінск Наталля Вярбіцкая БЕЛТА
Дні дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь - Грузія" пройдуць у Мінску 3-5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (БелГПП).
Беларусь наведаюць прадстаўнікі больш як 10 грузінскіх кампаній, якія зацікаўлены супрацоўнічаць у сферах металургічнай прамысловасці, транспарту і лагістыкі, дарожнага будаўніцтва і рамонту, харчовай прамысловасці, гандлю.
Як адзначылі ў БелГПП, мерапрыемства арганізуецца з мэтай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, устанаўлення новых дзелавых кантактаў паміж бізнесменамі Беларусі і Грузіі. Арганізатарамі выступаюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Гандлёва-прамысловая палата Грузіі.