Сусветная супольнасць не атрымала ўрокаў з афганскай вайны
Таццяна Паляжай БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня памяці звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Афганская вайна была апошняй вайной Савецкага Саюза, але не апошняй на зямлі. На жаль, сусветная супольнасць не атрымала з яе ўрокі, - гаворыцца ў пасланні. - Воіны-інтэрнацыяналісты першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму і назаўсёды засталіся адданымі ваеннай прысязе і баявому брацтву".
"Сёння мы шануем памяць загінуўшых у гэтай вайне. Падзяляем боль страты з усімі, хто не дачакаўся з Афганістана сваіх родных і блізкіх. Выказваем удзячнасць тым воінам-інтэрнацыяналістам, якія, вярнуўшыся на родную зямлю, занялі актыўную жыццёвую пазіцыю па падтрыманню міру і згоды ў грамадстве, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў воінам-інтэрнацыяналістам, іх родным і блізкім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў.