https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Закрыццём граніц з Беларуссю Літва, Латвія і Польшча зробяць горш толькі сабе і сваім грамадзянам


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з журналістамі.
"Літву, Латвію я не зусім разумею. Хутчэй за ўсё, яны ў гэтым трэндзе бягуць наперадзе паравоза (каб толькі не трапілі пад яго). Але гэта ж бокам вылезе. Хочуць закрыць, няхай закрываюцца. Мы ўсё роўна ў Літву, Латвію не ездзім і праз іх таксама не працуем. Каму яны горш зробяць? Яны зробяць горш толькі сабе і сваім людзям, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны баяцца, што людзі да нас паехалі (ужо каля 700 тыс. за гэты час бязвізу) і бачаць, як мы жывём".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь - мірная краіна і ніякіх прэтэнзій да сваіх заходніх суседзяў не мае. "Мы хочам жыць на сваёй зямлі. Нам не патрэбны ні польскія землі, ні літоўскія, ні латышскія. Але ў іх сёння палітычны псіхоз напярэдадні выбараў, асабліва ў Польшчы, вось яны і будуць нагнятаць гэту сітуацыю. Закрыюць - няхай закрываюць, зробяць горш толькі для сябе. І так ужо народ збяднеў: зімой дровы ад нас вывозілі, таму што ацяпляць няма чым. І калі ласка. Мы будзем ім дапамагаць, трэба будзе - бясплатна будзем дапамагаць, каб людзі вытрымалі гэта", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Там не дурныя, там людзі моцныя, загартаваныя. Такія, як мы. Яны хутка знясуць гэтых кіраўнікоў", - перакананы беларускі лідар.

25 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2023
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Польша Граница Латвия Литва Товарооборот Безвиз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме