https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка не выключае грамадзянскай вайны ў Еўрасаюзе


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў на сустрэчы з журналістамі замежных і беларускіх СМІ.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці магчыма такое развіццё падзей з улікам нарастання процістаяння карэнных еўрапейцаў і выхадцаў з іншых краін, у тым ліку мусульманскіх, - спаленне Карана ў Швецыі, беспарадкі ў Францыі, узрастанне негатыву, які прадуцыруюць еўрапейскія бюракраты ў Германіі.

"Я не выключаю. Але не хацеў бы, каб гэта грамадзянская вайна была ў Еўропе. Таму што для нас гэта небяспечна не настолькі, вядома, як разгарнулася б процістаянне ў Расіі. Аднак небяспечна. Мы - цэнтр Еўропы. Таму не дай бог за агароджай недзе нешта ўспыхне. Ну вось як ва Украіне. І што, нам добра ад гэтага? Нам вельмі дрэнна, - сказаў Прэзідэнт. - Таму я не хацеў бы. Але яны (у Еўрасаюзе.) урачыстым маршам ідуць да гэтага грамадзянскага процістаяння. І нават больш, чым у Францыі. У Францыі ўжо даўно можна было б усё гэта пагасіць, калі б не ўпартасць нейкая ўлад. Калі вінаватыя, з людзьмі трэба размаўляць. А там віна ёсць і ўлад".

Выпады ў адносінах да мусульман Аляксандр Лукашэнка назваў бязглуздымі і неразумнымі. "Навошта гэта рабіць? І тым больш пры заступніцтве фактычна ўлад. Што, шведскія ўлады не маглі гэта спыніць? Маглі. Але яны сказалі, што гэта законна. Таму не трэба на роўным месцы ствараць праблемы, якія могуць стаць прычынай будучай грамадзянскай вайны", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

6 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Евросоюз Беспорядки Мигранты Ислам
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме