https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Бамбічная прэс-канферэнцыя", "Кіруе жалезнай рукой"


Што заходнія СМІ напісалі пра сустрэчу з Лукашэнкам.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня сустрэўся з прадстаўнікамі замежных і беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Нагадаем, 16 лютага ён праводзіў падобную ўжо сустрэчу. Праўда, тады яна была незапланаванай і ў графіку з`явілася спантанна.

Прэзідэнт адгукнуўся на просьбы прыехаўшых замежных гасцей - згадзіўся на размову. На гэты раз у Палац Незалежнасці таксама прыбылі журналісты з розных краін: Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Саудаўскай Аравіі і Катара. Яны прадстаўлялі ў першую чаргу тыя медыя, якія апошнім часам найбольш актыўна накіроўвалі заяўкі на інтэрв`ю з Прэзідэнтам. Прычым для многіх з журналістаў гэта сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы была ўжо не першай у іх скарбонцы. Магчыма, таму Аляксандр Лукашэнка адразу прапанаваў будаваць размову не ў форме класічнай прэс-канферэнцыі, а як свабодную гутарку.

Мерапрыемства працягвалася тры з паловай гадзіны, большасць пытанняў, як чакалася, былі прысвечаны сітуацыі вакол прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер", размяшчэнню расійскай ядзернай зброі ў Беларусі і канфлікту ва Украіне. Заявы кіраўніка дзяржавы разляцеліся па ўсіх сусветных СМІ. Прычым на некаторыя пытанні Прэзідэнту давялося адказваць не адзін раз. Чаму замежныя журналісты не маглі адразу ўлавіць сутнасць заяў кіраўніка дзяржавы, даводзілася меркаваць. Яны былі, напрыклад, збянтэжаны тым, што Яўген Прыгожын яшчэ тыдзень таму мог знаходзіцца ў Беларусі, а цяпер ён у Расіі.

Некаторыя пытанні і наогул, здавалася б, павінны былі задавацца зусім іншым службовым асобам. Але Аляксандр Лукашэнка не стаў "пераводзіць стрэлкі", цярпліва і максімальна падрабязна адказаў на ўсе пытанні. Давайце паглядзім, што вынеслі з гэтай сустрэчы журналісты.

Газета The New York Times занепакоена тайнай знаходжання Яўгена Прыгожына

Амерыканская штодзённая загета The New York Times прысвяціла сустрэчы з кіраўніком дзяржавы серыю матэрыялаў. Ну як сустрэчы з Прэзідэнтам... Журналістаў у першую чаргу цікавіла месцазнаходжанне Яўгена Прыгожына, і, вядома, ім хацелася атрымаць гэту інфармацыю ад Аляксандра Лукашэнкі.

"У сваім велічным палацы ў Мінску аўтакратычны лідар Беларусі рэдка з`яўляецца перад замежнымі журналістамі", - зрабілі дзіўную выснову журналісты, відаць, забыўшы пра лютаўскую сустрэчу з Прэзідэнтам.

Прыкладна ў такім жа стылі напісаны і іншыя матэрыялы. Выданне цытуе Прэзідэнта і ў той жа час нібыта расстройваецца, што кіраўнік дзяржавы не можа з дакладнасцю да вуліцы і нумара дома паведаміць аб знаходжанні Яўгена Прыгожына. Аляксандр Лукашэнка "паглыбіў тайну таго, дзе знаходзіцца спадар Прыгожын і яго група "Вагнер" і што з імі будзе", адзначылі журналісты.

А вось даслоўная цытата кіраўніка дзяржавы з сустрэчы, якая не трапіла ў матэрыял: "Гэта кампанія, вы цудоўна разумееце, расійская. Таму пытанне відавочна не да мяне. Наколькі я інфармаваны, байцы - вельмі сур`ёзныя байцы ПВК "Вагнер" - знаходзяцца ў сваіх пастаянных лагерах. У тых лагерах, дзе яны знаходзіліся пасля вываду з фронту на аднаўленне, лячэнне, адпачынак і гэтак далей. Ідзе звычайная ратацыя для такой вайны. Пасля Бахмута яны былі выведзены ў свой лагер, там яны сёння і знаходзяцца. Што датычыцца Яўгена Прыгожына, ён знаходзіцца ў Піцеры. Дзе ён сёння раніцай? Можа, у Маскву паехаў, можа, яшчэ недзе, але на тэрыторыі Беларусі яго няма".

Sky News: "Мы бачылі доўгую і разнастайную прэс-канферэнцыю"

Знаходжаннем Яўгена Прыгожына занепакоены і брытанскі тэлеканал Sky News.

"Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кіраўнік групы "Вагнер" Яўген Прыгожын знаходзіцца ў Расіі, і Уладзімір Пуцін не стане яго "мачыць", - цытуе выданне Аляксандра Лукашэнку.

"Спадар Лукашэнка, блізкі саюзнік спадара Пуціна, не ўдакладніў месцазнаходжанне лагераў, але наёмнікі Прыгожына змагаліся разам з расійскімі войскамі ва Украіне да іх паўстання", - дадалі журналісты.

У цэлым, як відаць, карэспандэнты Sky News былі рады папрысутнічаць на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. Яны прыводзілі канкрэтныя заявы кіраўніка дзяржавы, не займаючыся інсінуацыямі і нават не спрабуючы іранізаваць над абстаноўкай і ходам мерапрыемства, як іх амерыканскія калегі.

"Учора мы бачылі доўгую і разнастайную прэс-канферэнцыю беларускага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які паведаміў нам бамбічную навіну аб тым, што сасланы лідар групы "Вагнер" Яўген Прыгожын знаходзіцца ў Расіі, а не ў Беларусі, як было дагаворана", - так пачаў сённяшні прамы эфір тэлеканал.

BBC: "Трываласць у беларускага лідара відавочна ёсць"

7 ліпеня Прэзідэнт Беларусі з`явіўся на галоўнай старонцы BBC. Прычым у некалькіх рубрыках. Журналісты назвалі матэрыялы так: "Ніхто не выйшаў з мяцяжу героем - Лукашэнка", "Беларускі лідар настойвае на ядзернай зброі".

"У ходзе чатырохгадзіннай "гутаркі" з журналістамі ў Палацы Незалежнасці ў Мінску Стывен Розенберг спытаў лідара Беларусі, ці дазволіць ён войскам "Вагнера" атакаваць Украіну з іх тэрыторыі і ці сапраўды прыменіць расійскую ядзерную зброю", - так анансуе сваё відэа BBC.

"Менавіта Аляксандр Лукашэнка выступіў пасрэднікам у здзелцы па спыненні мяцяжу Вагнера. Так нам гавораць. Таму калі і ёсць нехта, хто можа праліць святло на гэту змрочную з гісторый, дык гэта лідар Беларусі. Або мы так спадзяёмся, - адзначае журналіст Стывен Розенберг. - Усяго некалькі тыдняў таму аб яго здароўі хадзілі ліхаманкавыя чуткі. Але трываласць у беларускага лідара відавочна ёсць. "Размова" доўжыцца амаль чатыры гадзіны".

Але журналіст тут жа расстройваецца, што Аляксандр Лукашэнка не можа праліць святло на ўсю гісторыю з "Вагнерам". "Такое адчуванне, што за кулісамі вядуцца размовы, пра якія нам не раскажуць", - рэзюмуе ён.

Так, Стывен, цалкам магчыма гэта так. Але што ў гэтым незвычайнага?

Прыкладна такім жа чынам разгортвалася размова і на тэму ядзернай зброі. Як нам здаецца, уся бяда замежных журналістаў у тым, што яны практычна не паглыблены ў беларускі парадак дня і, як відаць, дрэнна знаёмы з папярэднімі заявамі беларускага Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка ўжо з дзясятак разоў гаварыў аб ядзернай зброі, тлумачачы яе значнасць для Беларусі, але карэспандэнты ўсё прадаўжаюць і прадаўжаюць задаваць свае вострыя, як ім здаецца, пытанні.

"Як вы, напэўна, здагадаліся па яго ядзерных каментарыях, Аляксандр Лукашэнка - фігура супярэчлівая", - робіць выснову Стывен Розенберг.

Reuters: "Лукашэнка кіруе жалезнай рукой"

Міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы - напрыклад, брытанцы Reuters і амерыканцы Associated Press - па законах жанру не пайшлі ў аўтарскую журналістыку, а проста цытавалі, і вельмі падрабязна, словы Прэзідэнта. Як кажуць, думайце самі, вырашайце самі. Журналістаў, вядома ж, цікавілі самыя гарачыя тэмы - месцазнаходжанне Яўгена Прыгожына і будучае ПВК "Вагнер", а таксама размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

"У каментарыях, якія выклікалі пытанні аб здзелцы, Лукашэнка сказаў, што Прыгожын і яго байцы ўсё яшчэ знаходзяцца ў Расіі і што, магчыма, яны не пераедуць у Беларусь. Лукашэнка, тым не менш, заявіў, што пагадненне было выканана, і што ён падтрымлівае сваю прапанову прыняць у сябе "Вагнера" - перспектыва, якая ўстрывожыла суседнія краіны НАТА, - і хутка пагаворыць з Пуціным", - піша Reuters.

Асобны матэрыял брытанцы прысвяцілі заявам Прэзідэнта Беларусі пры адказах на пытанне пра "апошняга дыктатара Еўропы". Прычым, заўважыла Reuters, Аляксандр Лукашэнка "кіруе Беларуссю жалезнай рукой". Вядома, хутчэй за ўсё, гэта і не пахвала, але, на наш погляд, менавіта такіх рашучых лідараў і не хапае Еўропе.

"Улада не дадзена для таго, каб яна валялася ў гразі", - падкрэсліў Прэзідэнт у час сустрэчы з журналістамі.

БЕЛТА, 7 ліпеня 2023
 
Дата публикации:07.07.2023
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Интервью СМИ Ядерное оружие Диктатура Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме