https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзмітрый Пяскоў: Расія знаходзіцца ў стане вайны


Масква мае намер працягваць дзейнічаць такім чынам, каб украінскі ваенны патэнцыял не пагражаў бяспецы грамадзян Расіі і тэрыторыі краіны.
Пасля таго як Захад стаў удзельнікам канфлікту ва Украіне, расійская спецаперацыя стала вайной, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Ён удакладніў, што цяпер Расія знаходзіцца ў стане вайны, і гэта павінен разумець кожны чалавек "для сваёй унутранай мабілізацыі".

"Мы знаходзімся ў стане вайны. Так, гэта пачыналася як спецыяльная ваенная аперацыя, але як толькі там утварылася гэтая кампашка, калі калектыўны Захад стаў удзельнікам гэтага на баку Украіны, для нас гэта ўжо стала вайной", - прыводзіць яго словы РІА Новости са спасылкай на "Аргументы и факты".

Прадстаўнік Крамля таксама нагадаў, што ў Расіі з’явіліся чатыры новыя суб’екты федэрацыі. Цяпер для Масквы галоўнае – засцерагчы ад небяспекі людзей, якія знаходзяцца на дэ-факта акупаваных Кіевам тэрыторыях.

Таксама, паводле яго слоў, Расія не можа дапусціць існаванне каля сваіх меж дзяржавы, якая дэкларуе намер выкарыстоўваць любыя метады, каб адабраць Крым – не кажучы ўжо пра новыя рэгіёны.

Пяскоў паведаміў, што Расія працягне дзейнічаць такім чынам, каб ваенны патэнцыял Украіны не пагражаў бяспецы яе грамадзян і тэрыторыі.

Мінск, 22 сакавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:22.03.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:83
 
Ключевые слова:
Украина Россия Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме