https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кітаі 42 тысячы новых сеткавых пісьменнікаў-фантастаў


У Паднябеснай была прадстаўлена белая кніга аб развіцці навукова-фантастычнай літаратуры ў Кітаі за 2022 год. Як адзначаецца ў дакуменце, у краіне налічваецца 42 тысячы новых сеткавых пісьменнікаў-фантастаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
72 працэнты з іх нарадзіліся ў 2000-я гады, пры гэтым каля 70 працэнтаў з’яўляюцца студэнтамі ВНУ або маюць ступень бакалаўра і вышэй. У белай кнізе адзначаецца, што ў мінулым годзе колькасць анлайн-чытачоў навукова-фантастычнай літаратуры ўзрасла амаль на 40 працэнтаў у параўнанні з 2021 годам. 70 працэнтаў прыхільнікаў гэтага жанру былі маладзейшыя за 30 гадоў.

Прэмія Galaxy Awards была заснавана ў 1985 годзе самым папулярным у Кітаі перыядычным выданнем у галіне навуковай фантастыкі «Кэхуань шыцзэ» («Навукова-фантастычны свет»). Яна з’яўляецца найстарэйшай і самай аўтарытэтнай кітайскай узнагародай у гэтым жанры. Упершыню прэмія была ўручана ў 1986 годзе. 

Сёлета сярод яе лаўрэатаў аказалася больш прадстаўнікоў маладога пакалення. Узнагарода за лепшую аповесць была ўручана Лу Баню за твор «Выскачка». Прэмію за лепшае апавяданне і лепшы патэнцыял адаптацыі атрымала Ван Нона за твор «Закусачная Ц’юрынг». А Цюэ таксама стаў лаўрэатам прэміі за лепшае апавяданне за твор «2039: эпоха інтэрфейсу мозг-камп’ютар». Усе тры аўтары нарадзіліся ў 1990-я гады.

Звязда, 22 красавіка 2023
 
Дата публикации:22.04.2023
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Китай Литература Фантастика Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме