Партыю малагабарытных трактароў BELARUS 321M упершыню сабралі на базе завода "Герояў 26 ліпеня" ў кубінскім горадзе Хольгін, паведаміла прэс-служба Мінскага трактарнага завода.
Спецыялісты МТС разам з супрацоўнікамі Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў у рамках мерапрыемстваў, якія прадугледжаны дарожнай картай па арганізацыі беларуска-кубінскай вытворчасці, сабралі першую партыю трактароў BELARUS 321M.
У сувязі з гэтым на прадпрыемства ў Хольгіне прыбыў кіраўнік Кубы Мігель Дыяс-Канэль, якому ўрачыста прэзентавалі сабраныя на заводзе ўзоры тэхнікі.
Таксама ў прэс-службе МТЗ звярнулі ўвагу на тое, што рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць Беларусі і Кубе выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва, а таксама будзе садзейнічаць паглыбленню эканамічных адносін краін.
Зацікаўленасць кубінскага боку, як адзначыў прадстаўнік Бабруйскага завода трактарных дэталей, даволі высокая. У будучыні плануецца паставіць на Кубу больш за 20 трактаракамплектаў.