https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Кіпра звярнуліся да ЕС па дапамогу ў барацьбе з міграцыйным крызісам


Улады Кіпра 3 красавіка звярнуліся да Еўрасаюза з просьбай аказаць садзейнічанне ў барацьбе з міграцыйным крызісам.
Міністр унутраных спраў краіны Канстанцінас Іаану заявіў, што за апошнія тры дні берагавая ахова Кіпра перахапіла 13 дрэйфуючых лодак з 739 мігрантамі на борце ля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа.

Усе лодкі адправіліся ад узбярэжжа Лівана, якое знаходзіцца менш чым за 200 км на паўднёвы ўсход ад Кіпра. Таксама вядома, што практычна ўсе прыбылыя былі грамадзянамі Сірыі.

Улады таксама заклікаюць да ўзмацнення назірання за ліванскім узбярэжжам з боку агенцтва Еўрасаюза па бяспецы знешніх граніц Frontex.

Паводле афіцыйных звестак, агульная колькасць сірыйскіх бежанцаў, якія прыбылі на Кіпр па вадзе ў гэтым годзе, дасягнула 2,5 тыс. чалавек.

Раней у аўторак адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Кіпра Нікаса Хрыстадулідзіса з прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Уршулай фон дэр Ляен. Лідэр краіны папрасіў яе асабістага ўмяшання, заявіўшы, што Кіпр знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі з-за бясконцага патоку бежанцаў.

Звязда, 4 красавіка 2024
 
Дата публикации:04.04.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Кипр Беженцы Мигранты Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме