https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У польскім Сейме плануюць правесці дэбаты па сітуацыі вакол "Белсата"


Спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года.
Камісія па міжнародных справах Сейма Польшчы плануе падняць пытанне аб сітуацыі вакол "Белсата" на парламенцкіх дэбатах. Пра гэта беларускай службе Польскага радыё паведаміў намеснік старшыні камісіі, прадстаўнік апазіцыйнай партыі "Грамадзянская платформа" Роберт Тышкевіч.

"Мы будзем пратэставаць, — заявіў Тышкевіч. — Мы збяром пасяджэнне камісіі па замежных справах. Ліквідацыя "Белсата" будзе вельмі сур`ёзным рашэннем. Гэта паварот на 180 градусаў у польскай знешняй палітыцы. З гэтым паваротам мы не пагаджаемся і лічым яго палітычнай памылкай".

Ён падкрэсліў, што польская палітыка ў дачыненні да Беларусі заўсёды заключалася ў сумяшчэнні палітыкі добрасуседства з палітыкай дэмакратычнай трансфармацыі.

"Мы будзем патрабаваць, каб урад выконваў волю парламента, — сказаў Тышкевіч. — Нагадаю, што камісія па міжнародных справах аднагалосна прыняла рашэнне па ўзмацненні палітыкі падтрымкі беларускіх незалежных СМІ, а не іх ліквідацыі".

Дэкларацыю аб тым, што Польшча павінна павялічыць падтрымку незалежных СМІ ў Беларусі, камісія па міжнародных справах прыняла 15 снежня. Свае подпісы пад дакументам паставілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый, а таксама намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ян Дзедзічак.

Пра тое, што МЗС Польшчы скарачае на дзве траціны фінансаванне "Белсата", і пра магчымы перавод тэлеканала на рускамоўнае вяшчанне паведаміла 15 снежня польскаму выданню wPolityce дырэктар "Белсата" Агнешка Рамашэўска-Гузы. Навіна выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі. МЗС Польшчы заявіў, што рашэнне аб фінансаванні "Белсата" пакуль не прынятае.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв`ю wPolityce заявіў, што ўрад плануе аб`яднаць усе замежныя рэдакцыі TVP Polonia ў адну.

Міністр запэўніў, што "беларуская рэдакцыя "Белсата" не будзе зачыненая, а яго дырэктару Агнешцы Рамашэўскай "прапанаваная праца ў TVP Polonia на высокай пасадзе". "Журналісты беларускай рэдакцыі атрымаюць магчымасць далейшай працы. Змогуць працягнуць працу над парталам і ствараць матэрыялы для TVP Polonia", — сказаў Вашчыкоўскі.

Спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. Ён створаны як структурнае падраздзяленне Польскага тэлебачання, рэдакцыя "Белсата" размяшчаецца ў Варшаве.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2016
 
Дата публикации:21.12.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:637
 
Ключевые слова:
Белсат Спутниковое телевидение Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме