https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першы выпадак заражэння малпавым герпесам зафіксавалі медыкі Ганконга.


Аб гэтым паведамляе Цэнтр па ахове здароўя пры Дэпартаменце аховы здароўя Ганконга.
Медыкі Ганконга зафіксавалі першы ў горадзе выпадак заражэння чалавека вірусам герпесу B, які таксама называюць малпавым герпесам. Урачы ацэньваюць стан пацыента як крытычны.

Як гаворыцца ў дакуменце, 37-гадовы мужчына трапіў у бальніцу 21 сакавіка са скаргамі на пагаршэнне стану здароўя і гарачкай. Аналіз спіннамазгавой вадкасці даў станоўчы вынік на вірус малпавага герпесу.

Сябры сям’і пацыента паведамілі, што ў канцы лютага ён кантактаваў з дзікімі малпамі падчас наведвання парка на паўночным захадзе Ганконга. Як адзначылі сваякі, жывёлы паранілі яго. Цяпер мужчына знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, яго стан ацэньваецца як крытычны.

Гэта першы пацверджаны выпадак заражэння чалавека вірусам герпесу B у Ганконгу. Раней выпадкі інфікавання людзей гэтым вірусам фіксаваліся ў ЗША, Канадзе, мацерыковым Кітаі і Японіі. Людзі заражаліся пасля таго, як іх кусалі ці драпалі дзікія малпы.

Як адзначылі спецыялісты цэнтра, вірус можа ўтрымлівацца ў сліне, мачы і кале макак, якія жывуць у Ганконгу. Таксама адзначаецца, што першыя сімптомы заражэння падобныя на прастуду, аднак потым захворванне прагрэсіруе і можа прывесці да паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы.

«Настойліва заклікаем людзей не чапаць дзікіх малпаў і не карміць іх», — гаворыцца ў заяве.

Вірус герпесу B упершыню быў выяўлены ў 1932 годзе.

Звязда, 4 красавіка 2024
 
Дата публикации:04.04.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:109
 
Ключевые слова:
Обезьяний герпес Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме