https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Сэрбіі нацыяналісты на чале з Шэшалем вяртаюцца ў парлямэнт


Кіруючая Сэрбская прагрэсіўная партыя прэм`ер-міністра Аляксандра Вучыча лідзіруе на нядзельных парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя Цэнтру за свабодныя выбары і дэмакратыю (Cesid), апублікаваныя пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.

Партыя Вучыча, якая выступае за паскораную інтэграцыю Сэрбіі ў Эўрапейскі Зьвяз пры захаваньні партнэрскіх адносін з Расіяй, атрымлівае 56,2%, гэта значыць 177 месцаў у 250-мясцовым парлямэнце.

На другім месцы - Сацыялістычная партыя, якая ўваходзіць у цяперашнюю кіроўную кааліцыю (10,9% або 34 мандаты).

Як і прагназавалася, у парлямэнт вяртаецца апазыцыйная Сэрбская радыкальная партыя Ваіслава Шешаля, які нядаўна быў вызвалены Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі ад абвінавачваньняў у ваенных злачынствах падчас канфліктаў на Балканах у 90-я гады. Гэта партыя, якая патрабуе спыніць перамовы з Эўразьвязам і пераарыентавацца на Расею. Яна апынулася на трэцім месцы з 7,3% (22 мандаты).

Шешаль заявіў, што мог бы ўступіць у кааліцыю з партыяй Вучыча у выпадку яе адмовы ад эўрапейскага шляху. Шешаль карыстаецца адкрытай падтрымкай з боку расейскіх прадстаўнікоў. У яго наладжаныя цесныя кантакты зь віцэ-прэм`ерам Дзмітрыем Рагозіным, які называе лідэра радыкалаў сваім сябрам і які правёў зь ім асобную сустрэчу падчас візыту ў Бялград у студзені гэтага году.

У парламент таксама праходзяць дэмакраты (5,70% або 17 мандатаў).

Кааліцыя «Дзверы - Дэмакратычная партыя Сэрбіі», якая таксама карыстаецца падтрымкай Масквы, не пераадолела бар`ер і набрала толькі чатыры з паловай працэнты.

Як паведаміла Рэспубліканская выбарчая камісія, па стане на 18 гадзін прагаласавалі 48 адсоткаў выбаршчыкаў.

Выбарчыя ўчасткі былі адкрыты з 7 да 20 гадзін па мясцовым часе. Правам голасу ў Сербіі валодаюць больш 6,7 млн грамадзян. Паводле ацэнак выбаркама і мясцовых назіральнікаў, галасаваньне праходзіла без сур`ёзных інцыдэнтаў. Барацьбу за 250 месцаў у сэрбскім парлямэнце вялі 20 партый і кааліцый.

Акрамя парлямэнцкіх выбараў сёньня ў Сэрбіі таксама праходзіла галасаваньне ў мясцовыя органы ўлады, а таксама выбары ў аўтаномным краі Ваяводзіна, у якога ёсьць уласны парлямэнт і органы самакіраваньня.

Галасаваньне прайшло і ў сэрбскіх раёнах Косава, альбанскія ўлады якога ў 2008 годзе абвясьцілі незалежнасьць ад Сэрбіі.

Радыё Свабода, 24 красавіка 2016
 
Дата публикации:24.04.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:464
 
Ключевые слова:
Сербия Выборы Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме