https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка назваў абнародаванне "Панамскага архіва" стральбой па вераб`ях


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26 красавіка.
Абнародаванне "Панамскага архіва", у выніку чаго ў шэрагу краін адбыліся карупцыйныя скандалы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў стральбой па вераб`ях.

"Гэта толькі спроба падступіцца да выкрыцця карупцыйных дзеянняў гэтай сусветнай мафіі, на чале якой палітыкі. Ды і сярод журналістаў іх нямала, нават тых выданняў, якія былі прыцягнуты нібыта да расследавання па "панамскім скандале". Гаварыць аб тым, што гэта магутная антыкарупцыйная хваля, не трэба", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў станоўчы бок у тым, што адбылося: "Хоць на нейкі час нягоднікаў, якія крадуць, крыху прыпужнуць".

"Але ёсць і іншы бок: будуць больш вынаходлівымі, як кралі, так і будуць красці. Не знайшлося яшчэ такога метаду ў свеце, каб ударыць па карупцыянерах у самы цэнтр. Паглядзім, што будзе далей. А вось гэты ўвесь шум з нічога і ёсць той палітычны складнік. Вядома, ён больш палітычны, чым практычны. Але ўвесь свет убачыў, наколькі карумпіраваны гэты самы свет", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэта там, сярод багатых, хто мае вялікія даходы ад нафты і газу - таго, што бог усім даў, менавіта там гэтыя асноўныя карупцыянеры. Галоўныя - гэта палітыкі, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Калі б сярод палітыкаў не было карупцыянераў, іх не было б і сярод спартсменаў, журналістаў, тварцоў..."

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што калі б, напрыклад, у амерыканцаў было жаданне паказаць карупцыйны складнік усяго свету, то гэта было б зроблена.

"Таму што ўсё гэта ў асноўным у валюце, доларах. А кожны долар у амерыканскіх фінансавых структур перад вачыма. Яны ведаюць, куды ідуць грошы, дзе іх хаваюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Тыя, хто багацейшыя, і тыя краіны, грамадзяне якіх самыя багатыя, там больш за ўсё карупцыі. Але ім гэта не трэба. Яны выстралілі, можна сказаць, па вераб`ях", - дадаў беларускі лідар.

26 красавіка 2016, Ельскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.04.2016
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:485
 
Ключевые слова:
Панамский архив Коррупция Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме