https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы прапанавалі разводзіць пітонаў на мяса


Навукоўцы прапанавалі людзям пачаць харчавацца пітонамі.
Міжнародная група даследчыкаў вывучыла магчымасць развядзення гэтых змей у камерцыйных маштабах і ацаніла, наколькі эфектыўным можа аказацца такі праект, паведамляе «МИР 24».

Каманда вывучыла два віды пітонаў: сеткаватага (Malayopython reticulatus) і цёмнага тыгровага (Python bivittatus). Іх вырошчвалі на фермах у Тайландзе і В’етнаме на працягу 12 месяцаў.

Назіранні паказалі, што пітоны хутка растуць нават ва ўмовах галадання. Яны спажывалі параўнальна мала ежы і пры гэтым маглі даць вялікую колькасць мяса. Навукоўцы вызначылі суадносіны спажыванай ежы да вырабленага мяса (меншы паказчык азначае вялікую эфектыўнасць). Для пітонаў яно склала 1,2, тады як для ласося — 1,5, для птушкі — 2,8, для свініны — 6,0 і для ялавічыны — 10,0.

Змеі аказаліся здольныя галадаць на працягу некалькіх месяцаў без значнай страты масы цела. Навукоўцы адзначылі, што такая ўласцівасць робіць іх «ідэальнымі» аб’ектамі для сельскай гаспадаркі ва ўмовах, дзе назіраюцца перабоі з вадой і ежай.

«Нашы даследаванні пацвярджаюць высновы аб тым, што біялагічна і эканамічна мэтазгодна разводзіць пітонаў у няволі для камерцыйнага гандлю», — адзначылі аўтары.

Але, як падкрэслілі вучоныя, іх работа пакуль носіць тэарэтычны характар. Не ўдакладняецца, якое мяса пітонаў на смак. Таксама эксперты дадалі, што патрабаванні да развядзення пітонаў вывучаны значна горш, чым у многіх цеплакроўных відаў.

Звязда, 16 сакавіка 2024
 
Дата публикации:16.03.2024
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Мясо питонов Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме