https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскія дэсантнікі высадзіліся на правы бераг Дняпра


Спецаперацыя прайшла ноччу і мэтай дэсантнікаў сталі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля падмурка Антонаўскага моста.
У ходзе спецаперацыі на правым беразе Дняпра расійскія дэсантнікі выканалі пастаўленыя задачы і без страт вярнуліся на пазіцыі, паведаміў губернатар Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

"Аб’яднаная штурмавая група байцоў групоўкі войск "Днепр" мінулай ноччу правяла дзёрзкі рэйд на правы бераг ракі. Марскія пехацінцы, дэсантнікі і добраахвотнікі высадзіліся з плаўсродкаў каля падмурка Антонаўскага моста", - напісаў кіраўнік рэгіёна ў сваім Telegram-канале.

Паводле яго слоў, атака расійскіх дэсантнікаў стала раптоўнай для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія не змаглі адрэагаваць.

Расійскі дэсант знішчыў некалькі пазіцый ворага, у тым ліку пункт кіравання беспілотнікамі і станцыю радыёэлектроннай барацьбы. Праціўнік у выніку рэйду страціў каля 30 вайскоўцаў.

"Нашым байцам удалося адысці на левы бераг без незваротных страт", - асабліва адзначыў Сальда.

Ён удакладніў, што расійскі дэсант правёў аперацыю ў тым жа месцы, дзе 80 гадоў таму воіны савецкага камандзіра Васіля Маргелава ўзялі плацдарм на беразе Дняпра, што дазволіла разбурыць абарону фашыстаў. На думку расійскага чыноўніка, гэтая аперацыя паслужыць напамінам праціўніку і пакладзе пачатак вызваленню Херсона.

Мінск, 13 сакавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:13.03.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
Украина Война Десант Днепр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме