https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Украінскі бок выдаў дазвол для "Белавія" на палёты ў Кіеў да 14 красавіка


Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце беларускага авіяперавозчыка.
"30 сакавіка Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны выдала авіякампаніі "Белавія" дазвол на выкананне 14 рэйсаў у тыдзень паміж Мінскам і Кіевам. Гэты дазвол будзе дзейнічаць да 14 красавіка 2015 года, за гэты час бакі павінны ўзгадніць умовы авіязносін паміж Мінскам і Кіевам", - гаворыцца на сайце.

Як паведамлялася, "Белавія" ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і ва ўстаноўленыя тэрміны накіравала заяўку на атрыманне дазволу на палёты па маршруце Мінск - Кіеў - Мінск.

Беларуская авіякампанія на працягу апошніх гадоў выконвала 14 рэйсаў у тыдзень па гэтым маршруце ў поўнай адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Украіны аб паветраных зносінах, падпісаным 17 ліпеня 1995 года ў Мінску. Такая ж колькасць была запланавана авіяперавозчыкам у сезоне ІАТА "Лета-2015" у адпаведнасці з атрыманым раней пацвярджэннем на выкананне рэйсаў ад Міжнароднага аэрапорта Барыспаль (Кіеў). Продажы авіябілетаў на рэйсы "Белавія" вяліся ў адпаведнасці з традыцыйным раскладам палётаў паміж Мінскам і Кіевам.

"Белавія" з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, вядучым грузавым. У канцы студзеня 2014 года авіякампанія пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Цяпер у яе парку паветраных суднаў 26 самалётаў агульнай ёмістасцю больш як 3 тыс. крэслаў. Па выніках мінулага года аб`ём перавозкі пасажыраў перасягнуў 1 млн 972,7 тыс. пасажыраў (на 22,3 працэнта больш, чым у 2013-м), за студзень 2015-га - 105 тыс. (на 9,8 працэнта больш, чым за студзень 2014-га).

30 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:884
 
Ключевые слова:
Белавиа Киев Беларусь-Украина Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме