https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Францыі адбыліся нападзенні на некалькі мячэцей пасля тэракта ў Charlie Hebdo


Абставіны ўчынення гэтых актаў насілля і магчымая сувязь паміж імі пакуль не ўстаноўлены.
Адразу на некалькі мячэцей адбыліся нападзенні ў некалькіх гарадах Францыі на наступны дзень пасля тэракта ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo, арганізацыю якога прыпісваюць радыкальным ісламістам. 

Нападзенне на мячэць адбылося ў горадзе Пор-ла-Нувель у дэпартаменце Од на міжземнаморскім узбярэжжы. Стала вядома, што злачынцы абстралялі з пісталета малітвенную залу вечарам 7 студзеня прыкладна праз гадзіну пасля вячэрняй малітвы. На той момант памяшканне ўжо пуставала, пацярпелых няма.

Як паведаміла газета Ouest-France, раніцай 8 студзеня некалькі гранат было кінута невядомымі ў двор мячэці Саблон у горадзе Ле-Ман. Разарвалася толькі адна з іх. Ніхто пры гэтым не пацярпеў. Раён вакол культавага збудавання ачэплены паліцыяй.

8 студзеня таксама паступілі паведамленні аб выбуху ў горадзе Вільфранш-сюр-Сон на ўсходзе Францыі. Інцыдэнт адбыўся ў рэстаране, размешчаным у непасрэднай блізкасці ад мясцовай мячэці. Інфармацыі аб пацярпелых няма, таксама як пакуль не зразумела і прычына выбуху. Вядзецца расследаванне, паліцыя гаворыць аб крымінальным следзе.

Яшчэ адно здарэнне адбылося раніцай 8 студзеня ў Манружы каля французскай сталіцы. Там быў абстраляны паліцэйскі патруль. Двое паліцэйскіх паранены, адна супрацоўніца паліцыі пазней памерла. Пакуль удалося затрымаць толькі аднаго ўдзельніка інцыдэнту - 52-гадовага мужчыну. Злачынец, які адкрыў па патрулі агонь з аўтаматычнай зброі, уцёк з месца злачынства. Цяпер яго шукаюць улады.

Прадстаўнікі ўлад пакуль не змаглі ўдакладніць, ці існуе сувязь паміж гэтым інцыдэнтам і тэрактам у рэдакцыі парыжскага штотыднёвіка Charlie Hebdo.

8 студзеня 2015, Парыж
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:08.01.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:997
 
Ключевые слова:
Теракт Исламизм Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме