https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская песня "Сокал" першай прагучыць на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2014"


Беларускамоўная песня "Сокал" у выкананні Надзеі Місяковай прагучыць першай на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2014", які прымае Мальта.
Магчымасць падарыць сваю кампазіцыю еўрапейскай публіцы першай выпала 14-гадовай мінчанцы па выніках жараб`ёўкі, якая прайшла ў час цырымоніі адкрыцця песеннага форуму 9 лістапада.

Жараб`ёўка вызначалася нестандартнасцю. Краіна-гаспадыня конкурсу Мальта выбрала 15-ы нумар для свайго ўдзельніка. Госці ж павінны былі даставаць флажкі з пазначэннем часткі шоу (першай альбо другой), у якой яны выступяць. Але два нумары - 1 і 16 - усё ж былі пазначаны. Нумар адзін выпаў беларускай удзельніцы, а апошні - артыстцы з Нідэрландаў.

На думку Надзеі, адкрываць конкурс "Еўрабачанне" зусім не страшна. Адпрацаваўшы на сцэне, можна будзе атрымліваць асалоду ад шоу, а не нудзіцца ў чаканні свайго выхаду.

Гэты момант вельмі істотны для якаснага выступлення, адзначыў педагог Надзеі па вакале Васіль Сянькоў. Беларуская песня яркая, яна не згубіцца на фоне нумароў іншых канкурсантаў. Больш таго, яна ў любым выпадку не пройдзе міма ўвагі гледачоў, паколькі будзе адкрываць шоу. А чакаючы свайго выступлення, часта артыст можа "перагарэць", а значыць, не паказаць сябе на поўную моц. Але ёсць і адзін мінус. Здараецца, што выступленне першага артыста змазана з-за недасканалага гуку або недастаткова эфектнай карцінкі. Важна, каб усе тэхнічныя ўмовы былі вельмі добра прапрацаваны спецыялістамі загадзя, а не наладжваліся ў час выступлення, сказаў Васіль Сянькоў.

У міжнародным дзіцячым конкурсе прымаюць удзел зорачкі з 16 краін. Такой вялікай колькасці юных артыстаў на сцэне "Еўрабачання" не было з 2007 года.

Другое выступленне на пляцоўцы "Еўрабачання" дасталася Балгарыі, трэцяе - Сан-Марына. Потым выйдуць артысты з Харватыі, пятымі - з Кіпра. Пасля іх свае песні прадставяць Грузія і Швецыя, заключыць першую частку выступленняў Украіна, чый нумар восем. У другой васьмёрцы - Славенія, Чарнагорыя, Італія, Арменія, Расія, Сербія, Мальта і Нідэрланды.

Мальта ўпершыню прымае дзіцячае "Еўрабачанне". Фінал конкурсу адбудзецца 15 лістапада. Вынікі галасавання ад Беларусі аб`явіць 11-гадовая мінчанка Кацярына Таперкіна. Падрыхтоўкай беларускага ўдзельніка да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2014" займаецца Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання - 2003 года. Першай удзельніцай была Вольга Сацюк. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе 11-гадовы Ілья Волкаў з песняй "Спявай са мной" заняў трэцяе прызавое месца.

10 лістапада 2014, Валета
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.11.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Конкурс Евровидение-2014
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме