https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уладныя людзі даўно грэбуюць нормамі міжнароднага права, а ААН ператварылася ў "дыскусійны клуб, які нічога не вырашае"


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "Еўраньюс".
Інтэрв`ю, нагадаем, было дадзена 1 кастрычніка і, паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, доўжылася паўтары гадзіны. 3 кастрычніка "Еўраньюс" паказаў скарочаную версію інтэрв`ю, якая доўжылася не больш за 10 хвілін. Разгорнуты тэкст інтэрв`ю, фрагменты якога не трапілі ў эфір, апублікаваны на афіцыйным партале прэзідэнта Беларусі. 

На словы кіраўніка бюро "Еўраньюс" ва Усходняй Еўропе Серджыа Кантоне аб тым, што парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны з`яўляецца парушэннем міжнароднага заканадаўства і дэмакратычных норм, Лукашэнка заявіў: "Што датычыцца дэмакратыі, я не стану з вамі дыскутаваць на гэту тэму. У нас праблемы з дэмакратыяй і ў Беларусі, і ў Расіі, а яшчэ больш — у Францыі, Германіі, і ў Італіі іх хапае, ужо гэтулькі праблем, што далей няма куды… Толькі Захад тлумачыць нашу дэмакратыю па-свойму, а мы яе разумеем даслоўна. Разумееце, у нас розныя погляды на дэмакратыю". 

"Што датычыцца парушэння міжнароднага права, міжнародных законаў, вы не ў брыво, а ў вока патрапілі, — прадоўжыў Лукашэнка. — У 1994, па-мойму, годзе ў Будапешце адбылася адпаведная канферэнцыя, і тады на адной сцэне знаходзіўся прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі, прэзідэнт Расіі, прэм`ер Вялікабрытаніі, прэзідэнт Украіны, прэзідэнт Казахстана і ваш пакорны слуга прэзідэнт Беларусі. Тады гаворка ішла пра ядзерную зброю — пра яе вывад з Беларусі, Украіны і Казахстана. І ўладныя людзі, якія былі з намі на сцэне, гарантавалі нам, Украіне, Казахстану і Беларусі, якія без усякіх агаворак і бясплатна аддалі свае ядзерныя ўзбраенні (вядома, куды былі яны выведзеныя), гэтыя краіны гарантавалі нам бяспеку і недатыкальнасць межаў, Беларусі, Украіне і Казахстану. Гарантамі выступалі Амерыка, Англія і Расія. Што цяпер адбылося — зразумела, таму вы задаяце пытанне не ў брыво, а ў вока. І крыць тут, па-мойму, няма чым". 

"Але калі вы папракаеце (і маеце на гэту падставу) Расію, вы не забывайце і пра іншых гульцоў глабальных у міжнароднай палітыцы, якія груба парушалі гэтыя законы ў свеце, — падкрэсліў Лукашэнка. — І гэта стала нормай: абрушыць ваенны ўдар на нейкую з краін, знішчыць гэту краіну і павесіць прэзідэнта. Гэта ж не Расія рабіла. Так было ў Іраку, так было ў Лівіі, так было ў іншых дзяржавах. Калі не забівалі кіраўніка дзяржавы, то даводзілі да цяжкага стану, як гэта ў Егіпце адбылося. Свет ашалеў, свет з глузду з`ехаў, і вось у гэтым кантэксце я гатовы разглядаць і падзеі ва Украіне, і паводзіны асноўных гульцоў і ўладных людзей". 

Паводле слоў Лукашэнкі, нормамі міжнароднага права грэбуюць ужо даўно. "Мае рацыю той, хто мацней — гэта ж так. Арганізацыю Аб`яднаных Нацый наогул ператварылі ў нішто, гэта дыскусійны клуб, які збіраецца, а нічога не вырашае, ні на што не ўплывае. Гэта ненармальна. І іншыя міжнародныя арганізацыі таксама не выконваюць сваіх функцыянальных і статутных абавязкаў. І вось гэты хаос, які сёння захліснуў планету, парушэнняў міжнародных норм — ініцыятарам гэтага была не Расія. Гэта таксама праўда, ад яе нікуды не дзенешся", — заявіў беларускі кіраўнік.

БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:05.10.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Украина ООН Права человека Война Сепаратизм Демократия Двойные стандарты Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме