https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Беларусьфільм" здыме кіно разам з Эмірам Кустурыцам


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела рэалізацыі і рэкламы кінастудыі Міхаіл Кацюшэнка.
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" прыме ўдзел у новым кінапраекце сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы. 

"Кінастудыя "Беларусьфільм" і французская кінакампанія CINEMA SOLEIL заключылі Мемарандум аб сумеснай вытворчасці поўнаметражнага ігравога фільма "Калі не цяпер, то калі?" сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы. Сцэнарый карціны напісаны Кустурыцам сумесна з Горданам Міхічам паводле аднайменнага рамана італьянскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Прыма Леві. Дзеянне ў фільме будзе адбывацца ў час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У карціне расказваецца аб партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Раман Прыма Леві напісаны ў 1982 годзе і ўдастоены прэстыжных літаратурных узнагарод Італіі - прэміі Камп`ела і прэміі Віярэджа", - расказаў Міхаіл Кацюшэнка.

Паводле слоў начальніка аддзела, ідэя сумеснай вытворчасці фільма зарадзілася ў час работы Беларускага павільёна на Канскім міжнародным кінафестывалі, у ходзе якога адбыліся перагаворы з генеральным прадзюсарам кінапраекта Мікі Захар. "Гэта не першая міжнародная ініцыятыва, што ўзнікла дзякуючы ўдзелу кінастудыі ў рабоце буйнейшага кінафоруму планеты", - адзначыў ён.

Эмір Кустурыца - сербскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсар з сусветным імем, фільмы якога адзначаны ўзнагародамі буйнейшых кінафестываляў Еўропы, уключаючы дзве "Залатыя пальмавыя галіны" Канскага кінафестывалю. Рэжысёр з`яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна, замежным членам Акадэміі навук і мастацтваў Сербскай Рэспублікі. Эмір Кустурыца ўзнагароджаны прызам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".

2 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
Беларусьфільм Эмир Кустурица Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме