https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баевікоў клічуць у Менск на перамовы


Трохбаковая кантактная група прапануе прадстаўнікам груповак «ДНР» і «ЛНР» правесьці тэрміновую сустрэчу ў Менску.
«Трохбаковая кантактная група настойвае на тым, што працяглыя баявыя дзеяньні ва ўсходняй Украіне павінны быць неадкладна спыненыя і ўсе ўдзельнікі, якія падпісалі дакумэнты ў Менску, павінны сустрэцца для прамых перамоваў як мага хутчэй, але не пазьней за пачатак наступнага тыдня», — гаворыцца ў заяве групы, якую цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

У суботу сябры трохбаковай кантактнай групы (прадстаўнікі Украіны, Расеі і АБСЭ) абмеркавалі ў Кіеве абвастрэньне сытуацыі на ўсходзе Украіны, у прыватнасьці — абстрэл Марыюпаля.

«Кантактная група гатовая да такой сустрэчы з усімі бакамі, якія падпісалі дакумэнты ў Менску, у любы час», — гаворыцца ў заяве.

Баевікі адмаўляюць сваё дачыненьне да ранішняга абстрэлу Марыюпаля. У той жа час аб тым, што снарады прыляцелі з тэрыторыі, падкантрольнай сэпаратыстам, ужо заявілі як у Генпракуратуры Ўкраіны і Мінабароны, так і ў Эўракамісіі.

У выніку абстрэлу Марыюпаля ў суботу загінулі ня менш за 27 чалавек.

Радыё Свабода, 24 студзеня 2015
 
Дата публикации:24.01.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:839
 
Ключевые слова:
Минский формат переговоры Мариуполь Украина Война Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме