https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узброены напад ля парлямэнту Канады


Прэм’ер-міністар Канады Стывен Харпэр пакінуў будынак парлямэнту ў Атаве пасьля таго, як побач, у вайсковым мэмарыяле, пры ўзброеным нападзе быў паранены салдат.
СМІ паведамляюць, што сьведкі бачылі, як нападнік пабег да аднаго з парлямэнцкіх будынкаў, дзе пазьней таксама пачуліся стрэлы. Паводле словаў паліцыі, затрымаць таго, хто страляў, пакуль не ўдалося. Раён нападу ачэплены байцамі спэцназу.

Раней у сераду ўрад Канады паведаміў аб павышэньні ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў краіне зь нізкага да сярэдняга. Паводле прадстаўніка міністра грамадзкай бясьпекі гэта азначае, што ў падрыхтоўцы тэракту спэцслужбы падазраюць нейкага канкрэтнага чалавека або групу асобаў.

У панядзелак у горадзе Сэн-Жан-сюр-Рышэлье (Квэбэк) ісламскі экстрэміст наўмысна зьбіў сваім аўтамабілем двух салдат. Адзін зь іх памёр. Нападнік быў застрэлены паліцыянтамі. Раней у кастрычніку Атава абвясьціла аб падтрымцы паветранай апэрацыі заходніх краінаў на чале з ЗША супраць баевікоў радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якія дзенйнічаюць у Іраку і Сырыі.

22 кастрычніка 2014, Менск 
 
Дата публикации:22.10.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:788
 
Ключевые слова:
Канада Теракт Исламское государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме