https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь мае намер рэалізоўваць сумесныя праекты з IBM і Microsoft


Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час візіту ў ЗША абмеркаваў з кіраўніцтвам IBM і Microsoft перспектывы рэалізацыі ў Беларусі буйных праектаў у IT-сферы.
Кіраўнік беларускага ўрада наведаў завод кампаніі IBM, які займаецца вытворчасцю элементнай базы як для ўласных ЭВМ, так і для розных электронных устройстваў, у тым ліку мабільных тэлефонаў.

Як расказаў дырэктар адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, з кампаніяй IBM дасягнуты дамоўленасці па лініі ПВТ і прадпрыемства "Інтэграл". "Ужо на наступным тыдні павінен адбыцца візіт дэлегацыі IBM на "Інтэграл". Амерыканская карпарацыя выказала гатоўнасць разгарнуць на базе беларускага прадпрыемства вытворчасць мікрасхем па сваіх тэхналогіях і ноу-хау. Гэта значыць "Інтэграл" асвоіць новую лінейку прадуктаў па ліцэнзіях гэтай кампаніі", - адзначыў Валерый Цапкала.

Акрамя таго, IBM праяўляе вялікую цікавасць да развіцця супрацоўніцтва з ПВТ па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. "У нас у парку ёсць кампаніі, якія ўжо не толькі распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне па заказе IBM, але і сумесна з ёй працуюць на рынках трэціх краін, распрацоўваючы праграмныя рашэнні пад патрэбы канкрэтных кліентаў. Гэта робіцца ў самых розных галінах эканомікі і кіравання - ад транспарту і лагістыкі да банкаўскай сферы", - адзначыў дырэктар адміністрацыі ПВТ.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Microsoft былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў, пытанні аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці і меры, накіраваныя на ўдасканаленне практыкі ў гэтай сферы.

Кампанія прапанавала выкарыстоўваць свае вопыт і веды ў кантэксце рэалізацыі праграмы па стварэнні "электроннага ўрада". Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ў Беларусь прыедзе група экспертаў Microsoft, якая прапануе свае рашэнні ў галіне аказання электронных паслуг грамадзянам і бізнесу.

У сваю чаргу беларускі бок прапанаваў Microsoft на базе ствараемага ў ПВТ бізнес-інкубатара прадаставіць уласнае праграмна-апаратнае асяроддзе для распрацоўкі гульняў пад папулярную гульнявую прыстаўку. "Гэта дасць магчымасць ствараць і тэсціраваць гульні, каб яны маглі адпавядаць патрэбным тэхналагічным параметрам. Распрацоўка гульняў для розных устройстваў - адзін з найбольш запатрабаваных і прыбытковых напрамкаў IT-бізнесу", - растлумачыў Валерый Цапкала.

25 верасня 2014, Нью-Ёрк
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.09.2014
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:915
 
Ключевые слова:
Инновации Microsoft Электронные услуги IT-бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме