https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЭЗ і NATO не дадуць Украіне вайсковай дапамогі


Пра гэта, як паведамляе УНІАН, заявіў 18 жніўня прэм`ер-міністар Фінляндыі Аляксандар Стуб. Ён сказаў, што адказаць на просьбу міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна аб ваеннай дапамозе немагчыма.
«Гэта немагчыма ні з боку НАТО, бо Альянс аказвае вайсковую дапамогу толькі сваім сябрам, і гэта добра вядома, ні з боку Эўразьвязу, якому не хапае магутнасьцяў, каб забясьпечыць такую падтрымку» – сказаў фінскі міністар.

Паводле яго, ключавым пытаньнем зьяўляецца цьвёрдае гарантаваньне перамір`я. Ці гатовыя прарасейскія сэпаратысты ва ўсходняй Украіне да спыненьня агню – гэта «пытаньне на тысячу эўра», адзначыў ён, дадаўшы, што пакуль перамовы па гэтым пытаньні не прынесьлі плёну.

Кіраўнік ураду Фінляндыі адзначыў, што Эўразьвяз і Расея перажываюць зацяжны пэрыяд далікатных адносін.

«Гэта ў нашых інтарэсах, каб сьцены паміж Расеяй і Захадам былі як мага ніжэйшыя. Гэта тое, да чаго трэба імкнуцца, аднак, на жаль, мы яшчэ далёкія ад дасягненьня гэтай мэты» – сказаў Аляксандар Стуб.

На мінулым тыдні міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін зьвярнуўся да ЭЗ і NATO па вайсковую дапамогу для сваёй краіны.

Аб гэтым кіраўнік МЗС Украіны паведаміў у інтэрвію нямецкаму радыё Deutschlandfunk.

Паводле Клімкіна, зараз патрэбная ня толькі палітычная падтрымка, але і вайсковая.

Таксама кіраўнік МЗС адзначыў, што існуе сур`ёзная пагроза ўварваньня з боку Расеі: украінскія войскі бесьперапынна абстрэльваюцца з тэрыторыі суседняй дзяржавы, не спыняецца і падтрымка сэпаратыстаў, праз КПП, якія не кантралюе Ўкраіна, ідзе пастаянны паток баевікоў, зброі і тэхнікі.

Разам з тым міністар падкрэсьліў, што аб уступленьні Ўкраіны ў НАТО пакуль гаворкі не вядзецца.

Радыё Свабода, 18 жніўня 2014
 
Дата публикации:18.08.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Украина Война Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме