https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін прызнаў «Наваросію»


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў пра посьпехі баевікоў у вайне да Данбасе і зьвярнуўся да іх з заклікам адкрыць гуманітарны калідор для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў атачэньні.
«Відавочна, што апалчэньне дасягнула сур’ёзных посьпехаў у спыненьні сілавой апэрацыі Кіева, якая нясе сьмяротную небясьпеку для насельніцтва Данбаса і ўжо прывяла да велізарных ахвяр сярод мірных жыхароў», — перадае словы Пуціна прэсавая служба Крамля.

Паводле слоў Пуціна, вялікая колькасьць украінскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у ваеннай апэрацыі «не па сваёй волі, а выконваючы загад», трапіла ў атачэньне.
Апалчэньне дасягнула сур’ёзных посьпехаў у спыненьні сілавой апэрацыі Кіева, якая нясе сьмяротную небясьпеку для насельніцтва Данбаса

«Я заклікаю сілы апалчэньня адкрыць гуманітарны калідор для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў атачэньні, для таго, каб пазьбегнуць недарэчных ахвяраў, даць ім магчымасьць бесперашкодна выйсьці з раёна баявых дзеяньняў, узьяднацца са сваімі сем’ямі, вярнуць іх маці, жонкам і дзецям, тэрмінова аказаць мэдыцынскую дапамогу параненым у выніку ваеннай апэрацыі. Расейскі бок, у сваю чаргу, гатовы і будзе аказваць гуманітарную дапамогу насельніцтву Данбаса, якое пакутуе ад гуманітарнай катастрофы», — гаворыцца ў заяве Пуціна.

Раней Украіна, ЗША, НАТО заявілі, што менавіта Расея нясе адказнасьць за крызіс ў Данбасе. Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ва ўвядзеньні сваіх войскаў у Данбас.

Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка», якую Кіеў прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй, ужо адрэагавала на заклік Пуціна. Яе лідэры зазначылі, што гатовыя прадставіць украінскім вайскоўцам гуманітарныя калідоры для выхаду з атачэньня пры ўмове іх раззбраеньня.

Пра гэта заявіў у адказ на ініцыятыву Пуціна так званы «прэм’ер-міністар» «ДНР» Аляксандр Захарчанка.

28 жніўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра ўварваньне расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны. На скліканым экстраным пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны было прынятае рашэньне ня ўводзіць ваеннае становішча на паўднёвым усходзе краіны. Парашэнка назваў сытуацыю «складанай, але кантраляванай».

Мінабароны Расеі адмаўляе ўдзел расейскіх вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.

Радыё Свабода, 29 жніўня 2014
 
Дата публикации:29.08.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:782
 
Ключевые слова:
Новороссия Украина Война Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме